Яўген Нікандравіч Мядзведскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Нікандравіч Мядзведскі
Дата нараджэння 25 снежня 1918(1918-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2009(2009-02-11) (90 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Навуковая сфера отарыналарынгалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1966)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Яўген Нікандравіч Мядзведскі (25 снежня 1918, Віцебск — 11 лютага 2009) — беларускі вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1966). Заслужаны ўрач БССР (1968). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут (1941). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 г. галоўны ўрач паліклінікі, загадчык раённага, гарадскога, абласнога аддзелаў аховы здароўя ў Віцебску. У 1954—1990 гадах працаваў у Віцебскім медыцынскім інстытуце (у 1965—1979 рэктар).

Навуковыя працы па абязбольванні пры аперацыях на верхніх дыхальных шляхах і вусе, эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, прафілактыцы ангін, хранічнага танзіліту і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]