Яўген Піліпавіч Барысенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Піліпавіч Барысенка
Дата нараджэння 25 ліпеня 1933(1933-07-25) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Яўген Піліпавіч Барысенка (нар. 25 ліпеня 1933, в. Хацкавічы, Чавускі раён) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БСГА (1957). З 1967 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і кармоў. Аўтар навуковых прац па тэхналогіях прыгатавання кармоў з выкарастаннем высокабялковых кармавых культур і сіласавання кармоў з зернефуражных культур у сумесі з бабовымі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма інтэнсіўнага вядзення лугапашавай гаспадаркі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барысенка Яўген Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2. — Мн., 1996.- С. 334.