Яўген IV, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Яўген IV
Eugenius PP. IV
Яўген IV
207-ы Папа Рымскі
3 сакавіка 1431 — 23 лютага 1447
Каранацыя: 11 сакавіка 1431
Царква: Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік: Марцін V
Пераемнік: Мікалай V
 
Імя пры нараджэнні: Габрыэле Кандульмер
Gabriele Condulmer
Нараджэнне: 1383(1383)
Венецыя, Венецыянская рэспубліка
Смерць: 23 лютага 1447(1447-02-23)
Рым
Прыняцце свяшчэннага сану: невядома
Епіскапская хіратанія: 1407
Кардынал з: 1408

Яўген IV (лац.: Eugenius PP. IV, свецкае імя: Габрыэле Кандульмер, італ. Gabriele Condulmer; 1383 - 23 лютага 1447) — папа рымскі з 3 сакавіка 1431 па 23 лютага 1447 года.

Знешняя палітыка Яўгена IV[правіць | правіць зыходнік]

Арганізаваны кардыналам Чэзарыні крыжовы паход, у якім галоўная роля выпала на долю караля Польшчы і Венгрыі Уладзіслава, скончыўся паразай пад Варнай (1444). Прагерманская палітыка Яўгена IV, у якой пасроднікам быў тагачасны імператарскі сакратар, паэт і дыпламат Энеа Сільвіа Пікаламіні (пазней Папа Пій II), узмацніла жорсткасць антыпапскай пазіцыі караля Францыі. У 1438 Карл VII зацвердзіў прынятую французскім духавенствам «Прагматычную санкцыю», якая абвясціла прымат сабора над Папствам і сфармулявала асновы так званай свабоды галіканскай царквы. Гэты акт быў на працягу наступных стагоддзяў прадметам вострых спрэчак паміж апостальскай сталіцай і французскім каталіцызмам. Хоць значную частку свайго пантыфіката Яўген правёў у Фларэнцыі, ён прыклаў вялікія намаганні, каб вярнуць Рыму былы бляск. Дзякуючы яго высілкам у Вечны горад прыехала шмат выбітных гуманістаў, мысліцеляў, пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў і музыкантаў.