Яўрэям

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Яўрэям, Ліст апостала Паўла да Яўрэяў — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Звычайна знаходзіцца пасля ліста да Філімона і перад Адкрыццём Яна Багаслова.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

Дакладна невядома да каго асабіста адрасаваны гэты ліст. Слова “Яўрэям” з’явілася ў рукапісах пасля 3 ст., у самім лісце яно не ўжываецца. У лісце адсутнічаюць традыцыйныя тэмы апостала Паўла: выкананне спраў Закона, абразанне, харчовыя забароны, - усё тоё, што магло хваляваць яўрэяў. Наадварот аўтар засяродзіўся на тэмах храмаваго культу, ерусалімскага святарства і сімволікі Старога Запавету. Гэта прыводзіць да высновы, што яны чытачы таксама добра ведалі гэтыя пытанні, і маглі быць не толькі этнічнымі яўрэямі, але нават і святарамі. Але ліст напісаны на грэчаскай мове, з зместу ліста бачна, што аўтар знакомы са старажытнагрэчаскай філасофіяй.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Са зместу ліста можна даведацца, што чытачы ліста былі даволі працяглы час хрысціянамі і нават вытрымалі ганенні. Яны спагадвалі сваім братам, што апынуліся ў няволі, праяўлялі шчодрасць. Аднак апостал засцерагае: вернікаў чакаюць яшчэ больш жорсткія ганенні. Гэта асноўная мэта напісання ліста. Другая мэта – узнікшыя спецыфічныя духоўныя праблемы. Чытачы ліста ўжо даўно панінны былі дасягнуць сталасці і стаць настаўнікамі, але на вялікі жаль аўтара вернікі засталіся на месцы, праяўляючы застой і духоўную ляноту. Аўтар бачяць у гэтым пагрозу страты веры ў Хрыста і вечную пагібель. Таму аўтар заклікае ўспомніць тыя ранейшыя дні, калі чытачы толькі сталі хрысціянамі і нават перад небяспекай смерці былі цвердымі ў веры; не вагацца, што прывядзе да пагібелі, але стаяць у веры, што прынясе паратунак душы.

Аўтарства і асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Згадкі пра аўтарства ліста вяліся са самай старажытнасці. Вядомы айцец царквы Тэртуліян лічыў, што ліст мог напісаць Варнава. Іншыя апалагеты меркавалі, што аўтарам мог быць Лука, аўтар аднаго з Евангелляў і Дзеянняў Апосталаў, ці Клямент Рымскі.

Рэмбрант: Св. Павел, 1635

Нават тыя, хто лічыў Паўла аўтарам ліста Яўрэям, паказвалі на шматлікія адрозненні. Звычайна Павел пачынаў свае лісты з наведамлення пра сваё імя і імя тых, каму ліст адрасаваны. У лісце да Яўрэяў нічога не паведамляецца не пра імя аўтара ні пра адрасат ліста. Таксама вялікія адрозненні ў стылі ліста. Велічная ўрачыстасць, выдатная грэчаская мова, старанная выдзелка фраз, прадуманнасць структуры, спакойны і стрыманы тон – усе гэты моцна адрозніваецца ад звыклага стылю Паўла, да якога больш падобныя хуткія змены тэм, гарачы тон, шматлікія рытарычныя пытанні і ўсклікі. Таму другі айтец царквы Арыген адзначаў: “Хто на самой справе яго напісаў, ведае сам Бог”.

З цягам часу ўсе спрэчкі забыліся, і ў Царкве апанавала агульнае меркаванне, што аўтарам ліста быў Павел, мабыць адчастцы таму, што ў канцы ліста згадваецца Цімафей, які быў блізкім сябрам і супрацоўнікам Паўла.

Доўгі час ліст знаходзіўся то пасля ліста Рымлянам, то пасля лісту Галатам, то перад Пастырскімі лістамі. Але ў канцы канцоў ліст стаў завяршаць лісты Паўла. Нават у гэтым можна ўбачыць нейкія сумненні старажытнай Царквы адносна аўтара, таму што ў каноне Новага Запавету лісты знаходзяцца адносна іх працягласці, і тое, што такі вялікі ліст стаіць пасля самага кароткага ліста ў Новым Запавеце, безумоўна апавядае пра гэта.

Доўгі час кананічнасць ліста падвяргалася сумневу. Калі Усходняя Царква, хоць і не аднагалосна, але хутка прыняла яго, Заходняя доўгі час аспрэчвала кананічнасць ліста. Ліст увайшоў у канон толькі ў 6 стагодзі і аўтарам быў прызнаны Павел.

Ліст Яўрэям – даволі ўнікальны тэкст. Ён выклікае пытанні нават пра яго жанр. У ім няма зачыну, звычайнага да лістоў, але ў той жа час канцоўка звыклая для лістоў. Некатарыя даследчыкі, разглядаючы складанасць разгледваемых пытанняў, бесзапальную манеру і крыху навуковы стыль ліста, разглядаюць яго як багаслоўскі трактат. Другія ж, наадварот, разглядаюць ліст як шэраг пропаведзей на розныя тэмы: пра Мельхісэдэка, пра суботні адпачынак, пра герояў веры Старога Запавету. Гэтым можа і тлумачыцца словы аўтара, што яго ліст “кароткі”.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Адной з мэт ліста было падбадзёрыць вернікаў. Таму ў лісце аўтар напамінае чытачам, што Хрыстос вышэй за ўсе істоты: Ён значна вышэй за Анёлаў, вышэй Майсея, вышэй іўдейскіх святароў і першасвятароў. Усе ахвяры, якія прыносіліся ў Храме, мелі тэрміновы характар, таму што паказвалі на Хрыста, і з Яго прыходам страцілі сэнс. Хрыстос стаў сапраўднай Ахвярай і сапраўдным Першасвятаром. Яго Ахвяра была прынесена адзін раз і больш няма патрэбы ў яе паўтарэнні. І калі на зямлі Хрыстос не мог нават стаць святаром, бо не быў з роду Левія, але Яго святарства нагадвае святарства Мельхісэдэка, загадкавай асобы ў Пісанні, якому сам Аўраам запраціў дзесятую частку сваёй маёмасці і якога ўвасаблялі будучым Памазанікам. Пасля смерці Хрыстос стаў Першасвятаром у нябесным свяцілішчы.

Хрыстос дзейнічаў і ў Старым Запавеце, у Ім здзейсніліся ўсе абяцанні і прароцтвы, гэта Ён уводзіць свой народ у супакой. Таму хрысціяне з яўрэяў павінны моцна трымацца веры, ісці шляхам веры, не пакідаючы яе і не ўпадаючы ў духоўную спячку. Цяпер вернікам ужо не магчыма спадзявацца на ахвяры як на сімвал Выратавання, таму што ахвяры толькі паказвалі на Хрыста. Аўтар займае жорсткую пазіцыю, заяўляючы, што калі вернікі адмаўляюцца ад Ахвяры Хрыста і вяртаюцца да ранейшых ахвяр, то тым самым яны зноў укрыжоўваюць свайго Пана, і шляху назаз ім ужо няма..

Аўтар перелічвае асоб Старога Запавету, якія павінны стаць для хрысціян прыкладам веры. І калі чытычы маюць такое воблака сведкаў, то яны павінны быць асабліва цярплівымі ў нястачах, каму што крывя Ісуса значна важнейшая за ўсе ахвяры Старога Запавету.

У заканчэнні ліста Павел дае парады адносна паўсядзённага жыцця і паведамляе, што брат Цімафей вызвалены, як і аўтар ліста.

Час і месца напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што ліст быў напісаны да 70 года, калі быў зруйнаваны Ерусалімскі Храм, таму што аўтар ніяк не ўзгадвае пра гэту падзею. Але яно магло быць напісана і пазней. Ужо ў 96 годзе Клямент Рымскі цытуе ліст. Месцам напісання мог быць Рым, бо ў лісце перадаецца прывітанне ад вернікаў Італіі, але накладна гэта невядома.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст складаецца з 13 раздзелаў. ліст пачынаецца з доказу, што Хрыстос ёсць сын Божы, дасканалае адкрыццё Бога і вышэй за Анёлаў. Аўтар даказвае, што Ісус вышэй як Ісуса Навіна, дык і Майсея. Толькі Хрыстос уводзіць свой народ у спакой. Гэтаму прысвечаны першыя тры раздзелы. У раздзелах 5-7 разглядаецца тэма Мельхісідэка. Аўтар паказвае, што першасвятарства Хрыста стаіць вышэй за Мельсісідэка. Далей у раздзелах 8-10 апісваецца чаму святарства Ісуса і Яго нябеснае служэнне пераўзыходзіць зямное святарства і служэнне ў храме ў Ерусаліме. 11 раздзел пресвечаны тэме веры. Аўтар разглядае працяглы шэраг Біблейскіх герояў веры, жадаючы пераканаць, што вернікі ўсіх часоў так і не атрымалі чакаемага, таму што Бог прадугледзеў нешта лепшае. У 12-13 раздзелах аўтар падводзіць вынікі із вышэйсказанага, заклікае быць вернымі і стойкімі, дае парады і настаўленні, перадае прывітанні.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Адкрыцце Хрыста (1:1-3)
  • Хрыстос вышэй за Анёлаў (1:4-2:18)
  • Хрыстос вышэй Майсея і Ісуса Навіна (3:1-4:13)
  • Святарства Хрыста вышэй за зямное святарства (4:14-7:28)
  • Святарскае служэнне Хрыста і перавага Новага Запавету (8:1-9:22)
  • Ахвяра Хрыста вышэй за зямныя ахвяры (9:23-10:18)
  • Заклік захаваць веру (10:19-12:29)
  • Практычныя парады і малітва (13:1-21)
  • Прывітанні і заканчэнне ліста (13:22-25)

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Ліст Яўрэям ў перакладзе В. Сёмухі