Якуб Генрык Флемінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Г. Флемінг)
Якуб Генрык Флемінг
Jakub Henryk Flemming
Якуб Генрык Флемінг. Луі дэ Сільвестр, 1728
Якуб Генрык Флемінг. Луі дэ Сільвестр, 1728
Герб «Флемінг»
Герб «Флемінг»
Вялікі канюшы літоўскі
1701 — 1728
Папярэднік Міхал Францішак Сапега
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька

Нараджэнне 3 сакавіка 1667(1667-03-03)[1]
Смерць 30 красавіка 1728(1728-04-30)[1][2] (61 год)
Месца пахавання
Род Флемінгі[d]
Бацька Георг Каспар фон Флемінг[d]
Жонка Францішка з Сапегаў
Тэкля з Радзівілаў
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны, афіцэр, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера ваенная служба[d][3], дзяржаўная служба[3] і палітыка[3]
Род войскаў сухапутныя войскі
Званне генерал-фельдмаршал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Слана ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якуб Генрык Флемінг (13 сакавіка 1667, Гоф — 30 красавіка 1728, Вена) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, Саксоніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Флемінгаў герба ўласнага, сын Георга Каспра, брандэнбурскага таемнага дарадцы. Меў стрыечнага брата Яна Ежы.

Навучаўся ў галандскіх універсітэтах. У 1688 выправіўся ў падарожжа ў Англію.

Служыў у войску штатгальтэра Галандыі Вільгельма Аранскага, атрымаў званне генерала. З 1693 жыў у Саксоніі, дзе ў 1699 атрымаў званне генерал-лейтэнанта. Зблізіўся з курфюстам Фрыдрыхам Аўгустам, адыграў вялікую ролю пры ягоным абранні каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Саксонскія палкі пад ягонай камандай неаднаразова ўмешваліся ў спрэчкі Сапегаў з шляхтай Вялікага Княства Літоўскага. Стаяў на баку магнатаў (у тым ліку Радзівілаў, з якімі меў сваяцкія сувязі), адначасна распрацоўваў планы паступовай ліквідацыі шляхецкіх вольнасцяў.

Канюшы вялікі літоўскі (з 1701). Браў актыўны ўдзел у Паўночнай вайне. Па адмове Аўгуста Моцнага ад стальца (1706) атрымаў прызначэнне ў 1708 губернатарам Дрэздэна. Пасля Палтаўскай бітвы (1709) дапамог таму зноў атрымаць карону.

Актыўна выступаў супраць габсбургскай ідэі падзелу Рэчы Паспалітай. Безвынікова спрабаваў пашырыць уладанні дзяржавы на Памор’і. Пазней аддаваў перавагу саюзу з Аўстрыяй супраць Прусіі і Расійскай імперыі. Падтрымліваў рэформы ў Рэчы Паспалітай, выступаў супраць «гетманскага» стылю кіравання[4].

Саксонскі генерал-фельдмаршал (1711), генерал кароннай артылерыі ў 1710—1714 гадах, першы міністр Саксоніі з 1712.

Кавалер шэрагу ордэнаў: Крыжа нямецкіх законнікаў (іанітаў), дацкага Ордэна Слана, расійскага Святога Андрэя Першазваннага.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Jakob Heinrich Flemming // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 224.
  3. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. ЭнцВКЛ 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]