Касцюшка (гара)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Касцюшка)
Касцюшка
англ. Mount Kosciuszko
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 228 м
Адносная вышыня2 228 м
Першае ўзыходжанне1840 
Размяшчэнне
36°27′21″ пд. ш. 148°15′49″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаВялікі Водападзельны хрыбет 
Касцюшка (гара) (Аўстралія)
Касцюшка
Касцюшка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцюшка, гара Касцюшка (англ.: Mount Kosciuszko) — гара ў горнай сістэме Аўстралійскіх Альпаў. Вышыня 2228 м. Самая высокая вяршыня Аўстраліі. Адкрыта ў 1840 годзе.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гара складзена з крышталічных парод. На вяршыні 5 месяцаў ляжыць снег. Характэрны ледавіковыя ландшафты. На схілах эўкаліптавыя лясы, вышэй за 1800 м — альпійская і субальпійская расліннасць. Нацыянальны парк (675 тыс. га) уключае біясферны рэзерват.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым чалавекам, які падняўся на яе вяршыну, быў паляк Павел Эдмунд Стшэлецкі, які назваў гару ў гонар нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Касцюшка доўгі час лічылася самай высокай гарой у Аўстралійскіх Альпах. Аднак, больш познія даследаванні вызначалі, што гара Таўнсенд вышэй за гару Касцюшка. З павагі да Паўла Эдмунда Стшэлецкага, улады перайменавалі Касцюшка ў Таўнсенд, а Таўнсенд у Касцюшка.

Нацыянальны парк заснаваны ў 1944 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]