(28978) Іксіён
| 28978 Іксіён | ||||
| Адкрыццё | ||||
|---|---|---|---|---|
| Першаадкрывальнік |
Сера Талола |
|||
| Дата адкрыцця |
22 мая 2001 |
|||
| Арбітальныя характарыстыкі | ||||
| Перыгелій |
30,0009 а. а. |
|||
| Афелій |
49,0773 а. а. |
|||
| Вялікая паўвось (a) |
39,5391 а. а. |
|||
| Эксцэнтрысітэт арбіты (e) |
0.2412 |
|||
| Сідэрычны перыяд абарачэння |
249,95 гадоў |
|||
| Арбітальная хуткасць (v) |
км/з |
|||
Сярэдняя анамалія ( ) |
268,546° |
|||
Даўгата ўзыходнага вузла ( ) |
71,028° |
|||
| Чый спадарожнік |
Сонца |
|||
| Фізічныя характарыстыкі | ||||
| Памеры |
>822 км |
|||
| Маса (m) |
>5,8×1020 |
|||
Сярэдняя шчыльнасць ( ) |
2,0? |
|||
| Паскарэнне вольнага падзення на экватары (g) |
0,2297? м/с2 |
|||
Другая касмічная хуткасць ( ) |
0,4346? км/з |
|||
| Перыяд вярчэння (T) |
? |
|||
| Альбеда |
0,15 |
|||
|
|
||||
|
|
||||
Іксіён (стар.-грэч. Ἰξίων) — аб'ект пояса Койпера. З'яўляецца адным з найбуйнейшых плутына (гэта значыць транснептунавым аб'ектам, арбіта якой падобная да арбіты Плутона). Як і Плутон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нептунам (робіць два абароты вакол Сонца за той жа час, які неабходны Нептуну для трох абаротаў). Дыяметр Іксіёна складае 822 км Эксцэнтрысітэт арбіты — 0,2412. Вялікая паўвось арбіты — 39,5391 а. а. Афарбоўка аб'екта — умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у Кваоара. Альбеда больш высокае (0,15) у параўнанні з класічнымі чырвонымі аб'ектамі — Кваоарам (0,10) і Варуной (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і таліна — гетэрапалімера, утворанага пры апраменьванні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.
Адкрыты 22 мая 2001 г., у 5 гад. 21 хвіл 24 с па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сера Талола (70W48, 30S10). Абвешчана пра адкрыццё 1 ліпеня 2001 г., у 3 гад. 44 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет (Сміцанаўская астрафізічная абсерваторыя, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША). Абвешчана пра прысваенне імя «Іксіён» 28 сакавіка 2002 г., у 21 гад. 14 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет MPEC 2002-F64.
Нумар па каталогу малых планет: 28978.
Папярэдняе абазначэнне: 2001 KX76.
Аб'ект названы ў гонар цара Іксіёна са старажытнагрэчаскай міфалогіі.
| Гэта пачатак артыкула па астраноміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
)
)
)
)