(90482) Орк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
легенда

(90482) Орк, або Оркус (Orcus, раней 2004 DW) — буйны транснептунавы аб'ект з пояса Койпера, верагодна з'яўляецца карлікавай планетай.

Дыяметр: у межах 840 – 1880 км, верагодна ~1600 км[1]. Маса: —. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: ~47 а.а.[2], экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —.

Відавочна, аб'ект збольшага акруглы, і складаецца пераважна са скальных парод і лёду.[1]

Аб'ект быў адкрыты ў выніку фатаграфічнага пошуку М. Браунам, Ч. Трухільё і Д. Рабіновіцам. Пра адкрыццё аб'екта Цэнтр малых планет[3] паведаміў 19.2.2004.[4] Адкрыццё было пацверджана ў Штаркенбургскай абсерваторыі і Абсерваторыі Сталовай гары Лабараторыі рэактыўнага руху.


  1. 1,0 1,1 Ацэнка 2004 г.
  2. Дадзеныя 2004 г.
  3. Minor Planet Center in Cambridge, Mass.
  4. Huge Mini-World Found in Outer Solar System // SPACE.COM