(97) Клато

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
(97) Клато
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Эрнст Тэмпель
Дата выяўлення 17 лютага 1868
Катэгорыя Галоўнае кольца
Арбітальныя характарыстыкі[1]
Эпоха 18 чэрвеня 2009
Эксцэнтрысітэт (e) 0,256
Вялікая паўвось (a) 399,127 млн км
(2,668 а. а.)
Перыгелій (q) 296,951 млн км
(1,98499 а. а.)
Афелій (Q) 501,304 млн км
(3,35101 а. а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 591,758 сут (4,358 г)
Сярэдняя арбітальная хуткасць 17,932 км/с
Схіленне (i) 11,785°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 159,761°
Аргумент перыгелія (ω) 268,543°
Сярэдняя анамалія (M) 218,086°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 82,83 км
Маса ? кг
Шчыльнасць ? г/см³
Паскарэнне вольнага падзення на паверхні ? м/с²
2-я касмічная хуткасць ? км/с
Перыяд вярчэння 35,15 гадз
Спектральны клас M
Абсалютная зорная велічыня 7,63 m
Альбеда 0,2285
Сярэдняя тэмпература паверхні ? K

97 Клато́ (97 Klotho) — астэроід Галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 17 лютага 1868 года французскім астраномам Эрнстам Вільгельмам Тэмпелем у Марсельскай абсерваторыі, Францыя. Астэроід названы ў гонар Клато, адной з трох багінь лёсу ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[2].

Па спектральнай класіфікацыі Толена, Клато адносіцца да астэроідаў класа M, аднак радыёлакацыйныя назіранні альбеда не даюць прамых пацверджанняў пра значную наяўнасць жалезна-нікеліевых кампазітаў у складзе яго паверхні[3]. Эксперыменты, якія праводзяцца з мэтай даследавання колькаснага спетральнага ўплыву сонечнага ветра на астэроіды, выявілі, што фізічныя ўласцівасці Клато сумяшчальныя з энстатытавымі хандрытамі. Аналагічныя ўласцівасці былі выяўлены таксама ў астэроіда Лютэцыя, побач з якім у ліпені 2010 года праляціць еўрапейскі касмічны зонд «Разета». Магчыма, што даследаванні Лютэцыі з блізкай адлегласці дазволяць больш даведацца пра паверхневы склад Клато[4].

Назіранні за Клато ў сакавіку 1990 гады дазволілі вызначыць яго адносна вялікі перыяд вярчэння, які складае каля паўтары зямных сутак[5].

Астэроід не перасякае арбіту Землі і абарочваецца вакол Сонца за 4,36 юліянскіх гадоў[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 JPL Small-Body Database Browser: 97 Klotho. Праверана 20 верасня 2009.
  2. Lutz D. Schmadel. (2003). Dictionary of minor planet names. Springer. ISBN 978-3-540-00238-3. (англ.) 
  3. Shepard, M. K. (2005). "A Long-Term Radar Survey of M-Class Asteroids". Bulletin of the American Astronomical Society 37: 628. http://adsabs.harvard.edu/abs/2005DPS....37.0707S. 
  4. Vernazza, P. (2009). "Plausible parent bodies for enstatite chondrites and mesosiderites: Implications for Lutetia's fly-by". Icarus 202: 477-486. http://adsabs.harvard.edu/abs/2009Icar..202..477V. 
  5. Dotto, E. (1992). "M-type asteroids - Rotational properties of 16 objects". Astronomy and Astrophysics Supplement Series 95: 195-211. http://adsabs.harvard.edu/full/1992A&AS...95..195D.