1-ы Прыбалтыйскі фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
1-ы Прыбалтыйскі фронт
Краіна
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Тып Фронт
Удзел у

1-ы Прыбалты́йскі фронт (20 кастрычніка 1943 — 24 лютага 1945) — фронт РСЧА ў час Вялікай Айчыннай вайны, які дзейнічаў на прыбалтыйскім кірунку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны на паўночна-заходнім і заходнім напрамках 20 кастрычніка 1943 года на падставе загаду Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 г. шляхам перайменавання Калінінскага фронту.

З 1 па 21 лістапада 1943 года войскі фронту вялі наступ на Віцебска-Полацкім кірунку. Пры падтрымцы 2-га Прыбалтыйскага фронту атрымалася ўклініцца ў абарону немцаў на глыбіню 45—55 км і глыбока ахапіць Гарадоцкую і Віцебскую групоўкі нямецкіх войскаў.

У выніку праведзенай Гарадоцкай аперацыі 1943 года была разгромлена групоўка немцаў і знішчаны выступ у абароне праціўніка. У выніку была занята выгадная пазіцыя каля Віцебска.

У лютым—сакавіку 1944 года сумесна з Заходнім фронтам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту правялі Віцебскую аперацыю. У выніку аперацыі ўдалося палепшыць становішча, прарваць абарону праціўніка, глыбока ахапіць віцебскую групоўку праціўніка.

З 23 чэрвеня ва ўзаемадзеянні з войскамі 3-га Беларускага фронту ў ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі было разгромлена левае крыло нямецкай групы армій «Цэнтр». Савецкія войскі выйшлі на подступы да Полацка.

Развіваючы поспех, без аператыўнай паўзы была праведзена Полацкая аперацыя. У выніку была разгромленая полацкая групоўка немцаў і прасунуліся левым крылом на 120—160 км. Былі створаны выгадныя ўмовы для развіцця наступлення на Даўгаўпілс і Шаўляй.

У ліпені войскі фронту правялі Шаўляйскую аперацыю. У выніку была разгромленая Панявежыска-Шаўляйская групоўка праціўніка. Пасля разгарнулі наступ на Рыгу з мэтай перарэзаць сухапутныя камунікацыі нямецкай групы армій «Поўнач» з Усходняй Прусіяй, выйшлі да Рыжскага заліва, але ў жніўні адышлі на 30 км на поўдзень.

У верасні фронт прыняў удзел у Рыжскай аперацыі. На пачатку кастрычніка савецкія войскі нанеслі раптоўны ўдар на Мемель (Клайпеда). Пасля завяршэння Мемельскай аперацыі разам з войскамі 2-га Прыбалтыйскага фронту блакаваў з сушы Курляндскую групоўку праціўніка. Далей вёў баі па яе знішчэнню.

У студзені—лютым 1945 фронт часткай сіл удзельнічаў ва Усходне-Прускай стратэгічнай аперацыі. Садзейнічаў 3-му Беларускаму фронту ў разгроме Тыльзіцкай групоўкі праціўніка. Адначасова ў канцы студзеня ліквідавалі Мемельскі плацдарм і 28 студзеня вызвалілі Мемель.

На пачатку лютага 1945 года войскі фронту разам з 3-м Беларускім фронтам удзельнічалі ў аперацыі па ліквідацыі прыціснутай да мора ўсходнепрускай групоўкі праціўніка на Земландскім паўвостраве і ў раёне Кёнігсберга (Калінінград). Арміі фронту, якія дзейнічалі ў Курляндыі, былі перададзеныя ў 2-гі Прыбалтыйскі фронт. З 17 лютага ўсе намаганні фронту засяродзіліся на ліквідацыі варожай Земландскай групоўкі.

24 лютага 1945 года фронт быў скасаваны, а яго войскі, ператвораныя ў Земландскую аператыўную групу войскаў, уключаны ў склад 3-га Беларускага фронту.

Камандуючыя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прыбалтыйскі фронт першы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 601—602. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.