11 чэрвеня
З Вікіпедыя.
11 чэрвеня - сто шэсцьдзесят другі (сто шэсцьдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1608: Войскі Ілжэдзмітрыя II сталі лагерам у падмаскоўным сяле Тушына.
- 1770: Джэймс Кук на караблі «Індэвар» пачаў даследаваць Вялікі бар'ерны рыф.
- 1829: Рускія войскі генерала Дыбіча разбілі туркаў у бітве ў Кулеўчай (Балгарыя) і гэтым адкрылі сабе шлях на Балканы.
- 1915: У Чорным моры рускай эскадрай пашкоджаны нямецкі крэйсер "Брэслаў"
- 1937: Па абвінавачванні ў шпіянажы расстраляны савецкія ваеначальнікі Тухачэўскі, Убарэвіч, Якір і інш.
- 1973: У Лівіі абвешчана нацыяналізацыя амерыканскіх нафтавых кампаній.
- 2003: Нацыянальная зборная Беларусі па футболе пацярпела самую буйную паразу ў сваёй гісторыі, прайграўшы з лікам 5-0 зборнай Аўстрыі.
[правіць] Нарадзіліся
- 1857: Антоній Грабоўскі, польскі інжынер, адзін з першых паэтаў эсперанта
- 1911: Пётр Савачкін, беларускі гісторык (пам. 11.11.1975)
- 1931: Уладзімір Мацюхін, беларускі фізіёлаг і біяфізік
- 1994: Івана Бакера, іспанская кінаакторка
[правіць] Памерлі
- 1488: Джэймс III, кароль шатландскі
- 1961: Лука (Война-Ясянецкі) (у міру Валянцін Феліксавіч), рускі хірург, духоўны пісьменнік, епіскап РПЦ, праваслаўны святы, лаўрэат Сталінскай прэміі па медыцыне
- 1982: Рыгор Семашкевіч, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 12.9.1945)

