13 мая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з 13.5)
13 мая (13 траўня) — сто трыццаць трэці (сто трыццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1324: Асвячэнне Буржскага сабора
- 1607: Заснаваны Джэймстаун, першая сталая англійская калонія ў Паўночнай Амерыцы
- 1830: Эквадор выйшаў са складу Вялікай Калумбіі і абвясціў сябе рэспублікай
- 1846: ЗША абвясцілі вайну Мексіцы
- 1949: Падпісаны міжурадавы дагавор паміж ЗША і Германіяй, паводле якога ЦРУ атрымала кантроль над «арганізацыяй Гелена»
- 1981: Адбыўся замах на жыццё папы рымскага Яна Паўла ІІ
Нарадзіліся [правіць]
- 1254: Марыя Брабанцкая, каралева Францыі
- 1655: Інакенцій XIII, папа рымскі
- 1753: Лазар Карно, французскі дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1840: Цітус Далеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў
- 1905: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса (пам. 6.11.2000)
- 1933: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя"
- 1937: Роджэр Жалязны, амерыканскі пісьменнік-фантаст
- 1983: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак
- 1983: Яя Турэ, івуарыйскі футбаліст
- 1986: Аляксандр Рыбак, пераможца конкурсу песні "Еўрабачанне-2009"
Памерлі [правіць]
- 1878: Джозеф Генры, амерыканскі фізік
- 1930: Фрыцьёф Нансен, нарвежскі палярны даследчык (нар. 10.10.1861)
- 1961: Гэры Купер, амерыканскі акцёр
- 2002: Валерый Лабаноўскі, украінскі футбаліст і трэнер (нар. 6.1.1939)
- 2010: Жан Фера, французскі спявак