14 красавіка
З Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з 14.4)
14 красавіка - сто чацвёрты (сто пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1282 да н.э.: Паводле Бібліі ад гуку труб абрынуліся муры Ерыхону.
- 1432: Пачатак валадарства Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага, які доўгі час не ўсімі часткамі ВКЛ прызнаваўся за законнага валадара
- 1543: Скончылася іспанская экспедыцыя Барталамея Ферэла, падчас якой быў адкрыты заліў Сан-Францыска.
- 1671: Казакі захапілі ў палон Сценьку Разіна.
- 1682: Па загаду рускага цара спалены лідэр раскольнікаў пратапоп Авакум.
- 1687: Якаў II, кароль англійскі, надаў роўныя правы каталікам і пратэстантам.
- 1849: Венгерскiя паўстанцы абвясцілі аб незалежнасці Венгрыі ад Аўстрыі.
- 1871: У Германіі створаны парламент — Рэйхстаг.
- 1894: Адбылася першая публічная дэманстрацыя кінапраектара Томаса Эдысана.
- 1900: У Парыжы пачалася Сусветная выстаўка.
- 1909: Створана англа-персідская нафтавая кампанія (цяпер British Petrolium).
- 1912: «Тытанік» сутыкнуўся з айсбергам і затануў.
- 1931: Звяржэнне манархіі і абвяшчэнне Каталонскай рэспублікі ў выніку Іспанскай рэвалюцыі (1931–1939).
- 1962: Жорж Пампіду заняў пасаду прэм'ер-міністра Францыі.
- 1975: На рэферэндуме ў дзяржаве Сікім большасць выбаршчыкаў выказалася за далучэнне краіны да Індыі.
- 1983: Пачатак продажа радыётэлефонаў ў Вялiкабрытанiі.
- 1988: У Варшаве адбыўся заснавальніцкі сход Беларускага аб’яднання студэнтаў.
[правіць] Нарадзіліся
- 216: Мані, персідскі прапаведнік, заснавальнік маніхейства (пам. 26.2.277)
- 1527: Абрагам Артэліус, фланмандскі картограф, аўтар першага сучаснага атласу
- 1578: Філіп III, кароль іспанскі і партугальскі
- 1744: Дзянiс Фанвізін, раускі пісьменнік
- 1754: Мікалай Румянцаў, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі
- 1853: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык (пам. 1927)
- 1862: Пётр Сталыпін, расійскі дзяржаўны дзеяч, прэм'ер-міністр Расіі
- 1880: Язэп Дыла, беларускі пісьменнік і культурны дзеяч (пам. 7.4.1973)
- 1888: Уладзiмір Нарбут, рускі паэт
- 1889: Арнольд Джозеф Тойнбі, англійскі гісторык і сацыёлаг
- 1898: Лі Трэйсі, амерыканскі актор
- 1902: Таматака Тасака, японскі рэжысёр
- 1915: Пётар Глебаў, савецкі актор
- 1920: Аляксей Карпюк, беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 14.7.1992)
- 1930: Вітаўтас Жалакявічус, літоўскі кінарэжысёр (пам. 14.11.1996)
- 1938: Леанід Барадзін, рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч
- 1945: Рычы Блэкмар, англійскі гітарыст, удзельнік гуртоў Deep Purple, Rainbow
- 1951: Пётр Мамонаў, рускі рок-спявак і актор
- 1954: Брус Стэрлінг, амерыканскі пісьменнік-фантаст, журналіст і лiтаратуразнаўца
- 1957: Пэдра Інфантэ, мексіканскі кінаактор
- 1968: Энтані Гол, амерыканскі актор
[правіць] Памерлі
- 1101: Усяслаў Брачыславіч, князь полацкі (нар. ~1029)
- 1132: Мсціслаў Уладзіміравіч, вялікі князь кіеўскі, апошні валадар адзінай Русі (нар. 1.6.1076)
- 1682: Авакум, пратапоп, вядомы дзеяч стараабрадства
- 1888: Мікалай Міклуха-Маклай, расійскі падарожнік і этнограф
- 1910: Міхаіл Врубель, рускі мастак
- 1917: Людвік Заменгоф, стваральнік мовы эсперанта
- 1924: Луіс Саліван, амерыканскі архітэктар, стваральнік першых хмарачосаў
- 1930: Уладзімір Маякоўскі, савецкі паэт (нар. 19.7.1893)
- 1936: Мікалай Ліхачоў, рускі гісторык, палеограф, мастацтвазнаўца
- 1949: Васіль Сідар-Шэлест, украінскі вайсковы дзяяч, адзін з кіраўнікоў УПА
- 1950: Рамана Махаршы, iндыйскi рэлігійны дзеяч і фiласаф
- 1980: Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік і журналіст
- 2005: Люсьен Лоран, французскі футбаліст, аўтар першага голу ў гісторыі чэмпіянатаў свету
[правіць] Святкуюць
- Бангладэш, Камбоджа: бенгальскi новы год
- Сальвадор, Гаіці, Гандурас, Венесуэла: Панамерыканскі дзень
- Ангола: Дзень моладзі

