14 верасня

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

14 верасня - дзвесце пяцьдзесят сёмы (дзвесце пяцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

[правіць] Падзеі

  • 1066: Заваяванне Англіі нарманамі: у бітве пад Гасцінгсам нарманы на чале з Вільгельмам Заваёўнікам перамагаюць англасаксонскую армію Гаральда Годвінсана (загінуў у бітве). Вырашаючая перамога ў гісторыі заваявання Англіі.
  • 1752: Брытанія і яе калоніі перайшлі на грыгарыянскі каляндар.
  • 1773: Аляксандр Сувораў атрымлівае перамогу над турэцкім войскам ля Гірсава
  • 1791: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі
  • 1794: Рускі атрад А. В. Суворава нанес паразу польскай арміі пад Дывінам
  • 1811: У Прусіі адменена феадальная сістэма.
  • 1812: Войскі Напалеона увайшлі ў Маскву.
  • 1853: Турцыя аб'вясціла вайну Расійскай імперыі, пачалася Крымская вайна.
  • 1857: Англійскія войскі пачалі штурм Дэлі, які яны захапілі пад час паўстання сіпаеў.
  • 1865: Заснаванне ў Расійскай імперыі Галоўнай управы па справах друку. Увядзенне ў дзеянне закона аб адмене папярэдняй цэнзуры.
  • 1867: Выйшаў у свет першы том "Капітала" Карла Маркса
  • 1906: У Вільні выйшаў першы нумар "Нашай долі".
  • 1911: У Кіеве смяротна паранены П.А. Сталыпін
  • 1917: Расія аб'яўлена Часовым урадам рэспублікай
  • 1920: Пачаў сваю дзейнасць Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску.
  • 1921: У Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка "Беларускія ведамасці" (рэд. М. Гарэцкі), які быў адным з лепшых тагачасных беларускіх перыядычных выданняў.
  • 1927: У Ніцы з-за таго, что шарф наматаўся на кола аўтамабілю, загінула амерыканская танцоўшчыца Айсядора Дункан
  • 1929: Футбалісты кіеўскага «Дынама» правялі свой першы міжнародны матч (са зборнай рабочых Ніжняй Аўстрыі).
  • 1936: На сакрэтнай нарадзе НКУС СССР приняў рашэнне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Іспанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне
  • 1939: У ЗША ў паветра ўзняўся першы вярталёт І. І. Сікорскага - VS-300
  • 1954: На Тоцкім палігоне (Расія) праведзены вайсковыя вучэнні ва ўмовах реальнаго ядзернага выбуху з удзелам да 45 тысяч вайскоўцаў
  • 1957: ААН асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Венгрыю.
  • 1960: Заснавана Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты. У яё ўвайшлі Ірак, Іран, Кувейт, Саудаўская Аравія і Венесуэла.
  • 1972: Папа рымскі Павал VI адмяніў пострыг валос на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з пятага стагоддзя
  • 1973: Кярчы і Наварасійску надана званне горад-герой
  • 1984: Першы ў свеце пералёт праз Атлантычны акіян на паветраным шары выкананы амерыканскім ваеным лётчыкам у адстаўцы Джо Кітынджэрам
  • 2003: Швецыя ў выніку рэферэндуму адмовілася ад переходу на агульнаеўрапейскую грашовую адзінку Еўра
  • 2003: У выніку рэферэндуму Эстонія далучылася да Еўрапейскага Саюза

[правіць] Нарадзіліся

[правіць] Памерлі

[правіць] Святкуюць

[правіць] Іншае