17 ліпеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
17 ліпеня — сто дзевяноста восьмы (сто дзевяноста дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1570: У Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум.
- 1782: Адбылася Гогландская бітва паміж рускім і шведскім флотамі падчас руска-шведскай вайны (1788-1790).
- 1868: Сталіца Японіі перанесена з Кіёта ў Токіа.
- 1918: У Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі (сконч. 21.7).
- 1924: Утвораны Светлагорскі раён.
- 1939: Латвія далучана да СССР.
- 1941: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд».
- 1942: Пачалася Сталінградская бітва
- 1945: Пачалася Патсдамская канферэнцыя
- 1973: У Афганістане скінута манархія і абвешчана рэспубліка.
- 1986: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі» прагучаў выраз «У СССР сексу няма», які стаў крылатым
Нарадзіліся [правіць]
- 1846: Мікалай Міклуха-Маклай, рускі падарожнік і этнограф
- 1891: Барыс Лауранёў, рускі пісьменнік і драматург
- 1920: Хуан Антоніа Самаранч, іспанскі палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху (пам. 21.4.2010)
- 1954: Ангела Меркель, нямецкі палітык, канцлер Германіі
- 1959: Барыс Пятровіч, беларускі празаік
- 1977: Ц'еры Анры, французкі футбаліст
- 1978: Эмілі Сімон, французская спявачка
Памерлі [правіць]
- 855: Леў IV, Папа Рымскі
- 1399: Ядвіга Анжуйская, каралева польская
- 1762: Пётр III, імператар расійскі
- 1912: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык
- 1918: Нікалай II, імператар расійскі
- 1935: Джордж Вільям Расел, ірландскі паэт
- 1959: Білі Холідэй, амерыканская джазавая спявачка
- 1998: Сяргей Сідор, беларускі географ, педагог (нар. 25.5.1937)
- 2000: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса, перакладчыца (нар. 11.10.1913)
- 2008: Віталь Мікалаевіч Шкраба, беларускі баксёр
Святкуюць [правіць]
Лесота: Дзень караля
Паўднёвая Карэя: Дзень Канстытуцыі
Славакія: Дзень незалежнасці
Фінляндыя: Дзень дэмакратыі