1918 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паштоўка БНР з словамі Ф. Багушэвіча.

1918 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Каталог Мінскай абласной выстаўкі. 1918.
  • Заснаваны Віцебскі абласны краязнаўчы музей
  • Ліпень — жнівень: у Мінску працавала «Беларуская выстаўка імя Ф. Скарыны», арганізаваная Урадам БНР. Былі паказаны экспанаты па этнаграфіі і народным мастацтве, паясы, фотаздымкі, кнігі[1].
  • 1 верасня у Мінску ў памяшканні «Остбанка» адкрыта выстаўка мастацтва Мінскага краю[2].
  • 12 верасня Марк Шагал прызначаны на пасаду Віцебскага губернскага ўпаўнаважанага па справах мастацтваў.
  • 7 лістапада галоўныя вуліцы і плошчы Віцебска ўпрыгожаны манументальнымі роспісамі і пано да свята 1-й гадавіны рэвалюцыі, зробленымі мастакамі М. Шагалам, Н. Альтманам, А. Экстэр, Д. Штэрэнбергам.

З’явіліся[правіць | правіць зыходнік]

  • Народная мастацкая школа (з 1920 года Віцебскія дзяржаўна-мастацкія майстэрні, з 1921 Мастацка-практычны інстытут, з 1923 Віцебскі мастацкі тэхнікум, ў 1939—1941 мастацкае вучылішча).

Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]

Памерлі[правіць | правіць зыходнік]

  • 20 мая — Карусь Каганец (нар. 1868), беларускі паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч

Галерэя твораў[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя фота[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская Народная Рэспубліка – крок да незалежнасці: да 100-годдзя абвяшчэння: гістарычны нарыс / Кавалення А.А. [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн .: Беларуская навука, 2018. — С. 96. — 157 с.
  2. газета «Минский голос». 1918. 28 августа