1 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
1 красавіка — дзевяноста першы (дзевяноста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1557: Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзення зямельнай рэформы ў ВКЛ.
- 1778: Бізнесмен Олівер Полак прыдумаў знак долара — $.
- 1808: Расійскі імператар Аляксандр I абвясціў "навечнае" далучэнне Фінляндыі да Расіі.
- 1946: У Ватэнштаце (Германія) выйшаў першы нумар часопіса "Шляхам жыцця", рэдактар Хведар Ільяшэвіч.
- 1979: Іран абвешчаны ісламскай рэспублікай.
- 1989: У Гданьску заснаваны гурток Беларускага аб’яднання студэнтаў.
- 2002: Беларуская дзяржаўная палітэхнічная акадэмія перетворана ў Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт.
Нарадзіліся [правіць]
- 1578: Уільям Гарвей, англійскі медык
- 1750: Гуга Калантай, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст (пам. 28.2.1812)
- 1809: Мікалай Гогаль, расійскі пісьменнік (пам. 1852)
- 1815: Ота фон Бісмарк, канцлер Германіі (пам. 1898)
- 1877: Васіль Захарка, старшыня Рады БНР (пам. 14.3.1943)
- 1927: Жак Маёль, французскі нырэц
- 1936: Івонка Сурвіла, беларуская грамадска-палітычная дзяячка, мастачка, старшыня Рады БНР (з 1997)
- 1940: Вангары Маатаі, кенійскі грамадскі дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру(2004)
- 1947: Алесь Жук, беларускі пісьменнік, перакладчык
- 1981: Ханна Спірыт, англійская актрыса і спявачка
- 1983: Франк Рыберы, французскі футбаліст
Гл. таксама Нарадзіліся 1 красавіка
Памерлі [правіць]
- 996: Ян XV, Папа Рымскі
- 1252: Джавані да Плана Карпіні, першы еўрапеец, які наведаў Мангольскую імперыю
- 1455: Збігнеў Алясніцкі, польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч, кардынал
- 1548: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вял. кн. літоўскі (нар. 1.1.1467)
- 1906: Коста Хетагураў, асецінскі паэт (нар. 1859)
- 1922: Карл I Габсбург, апошні імператар аўстравенгерскі
- 1943: Антон Неманцэвіч, беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, грамадскі дзеяч, выдавец, педагог, публіцыст (нар. 8.2.1893)
- 1968: Леў Ландау, савецкі фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1962 г. (нар. 22.1.1908)
- 1970: Тадас Іванаўскас, літоўскі біёлаг (нар. 16.12.1882)
- 1976: Макс Эрнст, нямецкі і французскі мастак
- 2010: Яўген Паўлавіч Дзямідчык, беларускі вучоны ў галіне анкалогіі і хірургіі
Святкуюць [правіць]
Міжнародны дзень птушак;
Кіпр, нацыянальнае свята Кіпра;
Дзень Ісламскай Рэспублікі Іран (1979), нацыянальнае свята