1 лютага
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Люты → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | |||
| 2013 | ||||||
1 лютага — трыццаць другі дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі [правіць]
- 1411: Заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409–11) Польшчы і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам
- 1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты
- 1793: Францыя аб'явіла вайну Вялікабрытаніі і Нідэрландам
- 1863: Выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу
- 1893: Томас Эдысан скончыў стварэнне першай у свеце кінастудыі
- 1908: У Лісабоне забіты кароль Партугаліі Карлас І і яго сын
- 1919: Пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі
- 1921: Спыніла дзейнасць Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Канстанцін Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919).
- 1930: Газета "Times" надрукавала першы ў свеце красворд
- 1951: Заснаваны Кангрэс беларусаў Амерыкі
- 1990: У адкрытым космасе касманаўт Аляксандр Сераброў правёў першыя выпрабаванні сродка перамяшчэння касманаўта
- 2005: Пачаў вяшчанне тэлеканал "Беларусь-ТБ"
Нарадзіліся [правіць]
- 1811: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог (пам. 11.9.1868)
- 1857: Уладзімір Бехцераў, расійскі неўролаг і псіхіятр (пам. 24.12.1927)
- 1874: Гуга фон Гофмансталь, аўстрыйскі пісьменнік і драматург (пам. 15.7.1929)
- 1913: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч (13.6.1971)
- 1913: Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971)
- 1931: Барыс Ельцын, першы прэзідэнт Расіі (пам. 23.4.2007)
- 1931: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст
- 1971: Томі Сала, шведскі хакеіст
Памерлі [правіць]
- 1328: Карл IV Прыгожы, кароль Францыі
- 1638: Адрыян Браўэр, фламандскі жывапісец
- 1691: Аляксандр VIII (П'етра Атабані), Папа Рымскі (1689-1691; нар. 22.4.1610)
- 1733: Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697-1706, 1709-1733; нар. 12.5.1670)
- 1860: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага ўніверсітэта (нар. 1793)
- 1874: Гелена Скірмунт, мастачка (нар. 5.11.1827).
- 1903: Джордж Габрыель Стокс, англійскі фізік-тэарэтык
Святкуюць [правіць]
Алжыр - Дзень эвакуацыі
Грэцыя - Апокрыэс
Ірландыя - Дзень Святой Брыгіты
Ірландыя - Нацыянальны дзень свабоды