1 стагоддзе да н.э.
З пляцоўкі Вікіпедыя.
1 стагоддзе да н. э. пачалося 1 студзеня 100 года да н.э. і скончылася 31 снежня 1 года да н.э.
[правіць] Старажытны Рым
- 90-89 — Саюзніцкая вайна паміж рымлянамі і італікамі
- 88 — захоп Рыма войскамі Сулы
- 87 — захоп Рыма Цынай і Марыем
- 83-82 — грамадзянская вайна паміж Сулай і марыянцамі
- 82-79 — дыктатура Сулы
- 74-71 — паўстанне Спартака
- 70 — першае сумеснае консульства Краса і Пампея
- 63 — змова Катыліны
- 60 — стварэнне Цэзарам, Пампеям і Красам першага трыўмвірата
- 59 — першае консульства Цэзара
- 55 — другое сумеснае консульства Краса і Пампея
- 53 — смерць Краса, пачатак абвастрэння адносін паміж Цэзарам і Пампеям
- 49-45 — грамадзянская вайна паміж Цэзарам і Пампеям
- 44 — забойства Цэзара, пачатак новай серыі грамадзянскіх войн
- 30/27 — усталяванне ў Рыме прынцыпата, адзінаўладдзя Актавіяна Аўгуста — фактычны пачатак Імперыі