2006
З пляцоўкі Вікіпедыя.
[правіць] Падзеі
- 19 сакавіка: Адбыліся прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка застаўся на 3-ці тэрмін.
- 25 красавіка: Тэрарыстычны акт у егіпецкім курортным горадзе Дахаб, загінула 22, паранена звыш 150 чал.
- 2 мая: Прэзідэнт Балівіі Эво Маралес абвясціў нацыяналізацыю нафтагазавай галіны краіны.
- 10 мая: Джорджа Напалітана абраны 11-ым прэзідэнтам Італіі.
- 9 чэрвеня – 9 ліпеня: У Германіі прайшлі спаборніцтвы за Кубак Свету па футболе (чэмпіёнам стала зборная Італіі)
- 16 чэрвеня: Адкрыўся для карыстальнікаў новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- 8 жніўня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя дачыненні з Чарнагорыяй
- 22 жніўня: Пачаліся археалагічныя раскопкі невядомага раней горада Казімір — у Светлагорскім раёне, Гомельская вобласць.
- 26 кастрычніка: Аляксандр Мілінкевіч узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».
- 3 снежня: На прэзыдэнцкіх выбарах у Венесуэле перамог дзейны прэзідэнт Уга Чавес.
- 30 снежня: Пакараны смерцю былы прзідэнт Ірака Садам Хусейн.
- 31 снежня: "Газпром" ды "Белтрансгаз" падпісалі ў Маскве Пагадненне аб пастаўцы і транзіце газа ў 2007–2011 гадах.
- Утвораны 11-ы і 12-ы каледжы міжнароднай супольнасці — у Коста-Рыцы і Мостары.
[правіць] Нарадзіліся
[правіць] Памерлі
- 11 сакавіка: Слабадан Мілошавіч, былы прэзідэнт Югаславіі
- 27 сакавіка: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік, сатырик, філосаф, фантаст і футуролаг
- 2 чэрвеня: Вячаслаў Клыкаў, рускі скульптар і грамадскі дзеяч