210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна
Краіна
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя
Удзел у
Вядомыя камандзіры Мікалай Піліпавіч Каралёў

210-ы партызанскі атрад імя І. В. Сталіна ― партызанскі атрад, які дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Асіповіцкага раёна.


Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў сакавіку 1942 года (48 чалавек), з ліпеня 1942 года ў складзе Клічаўскага аператыўнага цэнтра (176 чалавек). Са студзеня 1943 года з’яўляўся галаўным атрадам 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. З ліпеня 1943 года дзейнічаў як асобны атрад[1].

Ваенныя дзеянні атрада[правіць | правіць зыходнік]

Партызанскія медалі

Ад пачатку сваёй дзейнасці да 25 жніўня 1942 года, партызаны атрада застрэлілі 15 сем’яў паліцаяў, 58 «шпіёнаў і розных здраднікаў» і спалілі 40 кватэр/дамоў паліцаяў[2].

Партызаны асноўныя ўдары наносілі па камунікацыях ворага. У кастрычніку 1943 падарвалі 8 эшалонаў, 8 мастоў, 7 аўтамашын. Самастойна і з іншымі атрадамі вялі баі па ачышчэнні раёна ад акупантаў, разграмілі 7 апорных пунктаў ворага, абаранялі партызанскую зону. Падчас карных экспедыцый (ліпень—жнівень 1942 года, студзень 1943, май 1944) праводзілі аперацыі па выхаду з акружэння[3].

У атрадзе выходзіла газета «За савецкую Радзіму»[4].

2 ліпеня 1944 атрад (588 партызан) уліўся ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у ліквідацыі варожых груп.

Камандзіру атрада М. П. Каралеву ― аднаму з 10-ці камандзіраў партызанскіх фармаванняў ― прысвоена званне Героя Савецкага Саюзу. Імёнамі М. Каралева і С. Сумчанкі названы вуліцы ў Асіповічах[5].

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

  • А. В. Шыянок;
  • В. В. Глотаў;
  • Р. Х. Голант.

Зноскі

  1. Генадзь Ваўчок. Зарождение и развитие партизанского движения в Могилёвской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  2. Мусял Б. Савецкія партызаны ў 1941—1944 гг.: міфы і рэчаіснасць / Богдан Мусял; [Пер. з ням. У. Папковіча; Навук. рэд. У. Калаткоў]. — Смаленск: Інбелкульт, 2018. — 584 с.: табл. — С. 443. — ISBN 978-5-00076-041-3. Са спасылкай на: Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі. — Ф. 69. — Воп. 1. — Спр. 164. — Л. 178.
  3. Ішла вайна народная(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2013. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  4. Шляхамі вайны: Асіповіцкі раён. Праверана 16 кастрычніка 2013.
  5. Мікалай Піліпавіч Каралёў. Героі краіны. Праверана 16 кастрычніка 2013.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Партызаны // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 12. Мінск, 2001. С. 113

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]