21 чэрвеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 7 сакавіка 2013.
21 чэрвеня — сто семдзесят другі (сто семдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1663: У Мастах завяршыліся перамовы караля і вял. князя Яна Казіміра з вайсковай канфедэрацяй, якой была выплачана запазычанасць у суме 19 млн. злотых.
- 1898: Востраў Гуам стаў уладаннем ЗША.
- 2005: Запушчаны Космас-1 — першы касмічны апарат з сонечным ветразем.
Нарадзіліся [правіць]
- 1741: Жан Эмануэль Жылібер, французскі натураліст, хірург і анатом (пам. 2.9.1814)
- 1849: Юхан Аўгуст Брынель, шведскі інжынер
- 1864: Аляксандр Сержпутоўскі, беларускі этнограф і фалькларыст (пам. 5.3.1930)
- 1905: Жан-Поль Сартр, французскі філосаф-экзістэнцыяліст, літаратар (пам. 15.4.1980)
- 1908: Павел Шыдлоўскі, дзеяч самадзейнага мастацтва, заснавальнік Прысынкаўскага хору — старэйшага беларускага хору ў Заходняй Беларусі, кампазітар (пам. 1992)
- 1910: Аляксандр Твардоўскі, рускі савецкі паэт (пам. 18.12.1971)
- 1935: Франсуаза Саган, французская пісьменніца
- 1962: Віктар Цой, савецкі і расійскі музыкант, лідар рок-гурта "Кіно" (пам. 15.8.1990)
- 1965: Ян Лівэй, першы касманаўт КНР
- 1982: Прынц Уільям, герцаг Кембрыджскі
Памерлі [правіць]
- 1377: Эдуард III, кароль Англіі
- 1527: Нікола Макіявелі, італьянскі палітычны і вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат (нар. 3.5.1469)
- 1547: Себасцьяна дэль П'ёмба, італьянскі жывапісец
- 1652: Ініга Джонс, англійскі архітэктар
- 1937: Мікалай Галадзед, дзяржаўны дзеяч БССР (нар. 9.5.1894)
- 1957: Іаганес Штарк, нямецкі фізік
- 1967: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч (нар. 2.12.1879)
- 1986: Генадзь Цітовіч, беларускі кампазітар, дырыжор, фалькларыст, заснавальнік і кіраўнік Дзяржаўнага акадэмічнага хору Беларусі (нар. 25.7.1910)
Святкуюць [правіць]
Нью-Гэмпшыр, ЗША: Дзень дзяржаўнасці
Грэнландыя, Данія: Нацыянальны дзень
Егіпет,
Іарданія,
Ліван,
Сірыя,
Уганда: Дзень бацькі
Францыя: Дзень музыкі

