22 сакавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
22 сакавіка — 81-ы (82-і) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1659: Пастанова Сойма Рэчы Паспалітай аб біцці меднага шэлега (барацінкі) і заснаванні менніцы ў Брэсце.
- 1895: Першы, прыватны, паказ кінафільму братамі Люм'ер.
- 1939: Германія займае Мемельскую вобласць.
- 1943: Разам з жыхарамі спалена Хатынь.
- 1944: Мірскі бой падчас Вялікай Айчыннай вайны.
- 1945: Утворна Ліга арабскіх дзяржаў.
- 1963: Свет убачыў першы дыск The Beatles «Please me».
- 1967: Заснавана кампанія Daewoo.
[правіць] Нарадзіліся
- 1394: Улугбек, астраном
- 1459: Максіміліян I, імператар свяшчэннарымскі
- 1599: Антоніс ван Дэйк, фламандскі мастак
- 1609: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай
- 1786: Іаахім Лялевель, гісторык і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай (пам. 29.5.1861)
- 1865: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт (пам. 30.9.1939)
- 1882: Эдуард Будзька, беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст, настаўнік (пам. 14.8.1959)
- 1908: Луі Ламур, амерыканскі пісьменнік (пам. 10.6.1988)
- 1923: Марсель Марсо, французскі акцёр-мім
[правіць] Памерлі
- 1832: Ёган Вольфганг Гётэ, нямецкі пісьменнік, мысліцель, прыродазнавец
- 1852: Агюст Фрэдэрык Луі Мармон, маршал Францыі
- 1864: Канстанцін Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў
- 1925: Аляксандр Мяснікоў, першы кіраўнік савецкай Беларусі
- 1951: Вілем Менгельберг, нідэрландскі дырыжор
- 2010: Валянціна Талкунова, савецкая і расійская спявачка (нар. 12.7.1946)
- 2010: Кастусь Тарасаў, беларускі пісьменнік (нар. 10.10.1940)
- 2010: Джэймс Блэк, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1988)