27 ліпеня
З Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з 27.7)
27 ліпеня - дзвесце восьмы (дзвесце дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
[правіць] Падзеі
- 1794: У часе Вялікай французскай рэвалюцыі арыштаваны Максімільян Рабесп'ер.
- 1812: Адбылася бітва пад Кобрынам, перамога расійскіх войскаў.
- 1953: Скончылася Карэйская вайна — ЗША, КНР, Паўднёвая і Паўночная Карэя падпісалі пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў.
- 1955: Скончылася акупацыі заходнімі саюзнікамі Аўстрыі, якая цягнулася з канца 2-ой сусветнай вайны.
- 1968: Pink Floyd выдалі ў ЗША альбом A Saucerful of Secrets.
- 1990: ВС БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.
- 2002: Катастрофа на авіяшоў у Львове (Украіна).
[правіць] Нарадзіліся
- 1871: Тэадор Драйзер, амерыканскі пісьменнік (пам. 28.12.1945)
- 1876: Цётка, беларуская паэтка, адна са стваральнікаў БСГ (пам. 17.2.1916)
- 1906: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу "Kultura" у Парыжы
- 1936: Марыс-Рудольф Ліепа, расійскі артыст балета (пам. 1989)
[правіць] Памерлі
- 1061: Мікалай II, папа рымскі
- 1841: Міхаіл Лермантаў, рускі паэт
- 1903: Юльян Крачкоўскі, беларускі фалькларыст, этнограф, гісторык і педагог (нар. 25.7.1840)
- 1910: Уладзіслаў Дыбоўскі, беларускі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст (нар. 18.4.1838)
- 1969: Яўхім Кіпель, беларускі педагог, дзеяч беларускай эміграцыі (нар. 25.12.1895)
[правіць] Святкуюць
- Беларусь (1991—1996): Дзень незалежнасці
- В'етнам: Дзень жалобы па загінулых у вайне
- Куба: Дзень рэвалюцыі (2-гі дзень)
- Латвія: Septinu Guletaju Diena
- Мальдыўскія астравы: Дзень незалежнасці (2-гі дзень)

