28 чэрвеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
28 чэрвеня — сто семдзесят дзявяты (сто васьмідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1389: На Косавым полі сербскае войска князя Лазара разбіта туркамі
- 1569: Падпісанне Люблінскай уніі. 1 ліпеня унія зацверджана дэпутатамі польскага і літоўскага соймаў.
- 1660: Адбылася бітва пад Палонкай, войскі Рэчы Паспалітай разбілі маскоўскае войска на чале з Іванам Хаванскім.
- 1736: Расійскае войска заняло Бахчысарай, сталіцу Крымскага ханства.
- 1812: У Варшаве створана Генеральная канфедэрацыя. Акт канфедэрацыі абвяшчаў аднаўленне Каралеўства Польскага.
- 1868: Эмір Бухарскі прызнаў сябе васалам Расіі.
- 1914: Забойства ў Сараеве сербскімі тэрарыстамі аўстра-венгерскага эрцгерцага Франца Фердынанда, што паслужыла повадам да пачатку Першай Сусветнай вайны
- 1941: Нямецкія танкі і мотапяхота ўварваліся ў Мінск.
- 1941: Створан першы ў Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі Беларусі партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа.
- 1944: Савецкая Армія вызваліла Віцебск і знішчыла Віцебскую групоўку нацыстаў.
- 1950: Паўночнакарэйскія войскі занялі горад Сеул.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй
Нарадзіліся [правіць]
- 1476: Павел IV, Папа Рымскі
- 1490: Альбрэхт Брандэнбургскі, архібіскуп магдэбургскі і майнцкі
- 1577: Пітэр Паўль Рубенс, фламандскі жывапісец (пам. 30.5.1640)
- 1712: Жан-Жак Русо, французскі філосаф (пам. 2.7.1778)
- 1867: Луіджы Пірандэла, італьянскі пісьменнік і драматург (пам. 10.12.1936)
- 1873: Алексіс Карэль, французскі хірург, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1912)
- 1875: Анры Леон Лебег, французскі матэматык
- 1891: Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 3.11.1937)
- 1894: Абрам Роам, савецкі кінарэжысёр
- 1912: Карл Фрыдрых фон Вайцзекер, нямецкі фізік і філосаф
- 1923: Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар фундаментальнай «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 г.» (пам. 1988)
- 1941: Алена Макарэўская, беларуская мовазнавец
Памерлі [правіць]
- 1586: Прымаж Трубар, славенскі першадрукар
- 1922: Велімір Хлебнікаў, рускі паэт
- 1942: Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882)
Святкуюць [правіць]
Перу, Дзень незалежнасці.
Украіна, Дзень Канстытуцыі.