30 Авена B b

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
30 Авена B b
Экзапланета Спісы экзапланет
[[выява:|300px]]
30 Авена B b (у цэнтры) ва ўяўленні мастака
Бацькоўская зорка
Зорка30 Авена
Сузор'еАвен
Прамое ўзыходжанне(α)02гадз 36мін 58,0с
Схіленне(δ)+24° 38′ 53″
Бачная зорная велічыня(mV)7,1
Адлегласць136,3 св. гадоў
(41,8 пк)
Спектральны класF6V
Маса (m) 1,22 ± 0,08 M
Радыус (r) 1,23 ± 0,07 R
Тэмпература (T) 6484 ± 98 K
Узрост 0,91 ± 0,03 млрд. гадоў
Элементы арбіты
Вялікая паўвось (a) 0,995 ± 0,012 а.а.
Эксцэнтрысітэт (e) 0,289 ± 0,092
Сінадычны перыяд(P)335,1 ± 2,5 д.
Час перыцэнтра (T0) 2454538 ± 20 JD
Фізічныя характарыстыкі
Маса(m)9,88 ± 0,94 MJ
Інфармацыя пра адкрыццё
Дата адкрыцця 2009
Першаадкрывальнік(і) Робертс Льюіс і інш.
Метад выяўлення Метад Доплера
Статус адкрыцця Пацверджана
Іншыя абазначэнні
30 Ari Bb
Базы даных
Extrasolar Planets
Encyclopaedia
Arietis B&p2=b данные
SIMBAD даныя
[ Інфармацыя ] ў Вікіданых

30 Авена B b — экзапланета (газавы гігант) у зоркі 30 Авена B у кратнай (чацвярной) сістэме 30 Авена, аддаленая ад Зямлі на 136 светлавых гадоў у кірунку да сузор’я Авен.

Маса планеты ацэньваецца прыблізна ў 9,88 MJ. З’яўляецца адзіным вядомым планетарным аб’ектам у сістэме 30 Авена[1].

Матчына зорка мае спектральны клас F6 V, яе ўзрост ацэньваецца ў 30 млн гадоў. 30 Авена B з’яўляецца кампанентам двайной сістэмы, абарачаючыся разам з 30 Авена C вакол агульнага цэнтра мас з яшчэ адной двайной сістэмай зорак 30 Авена A і 30 Авена D[2]. Такім чынам, 30 Авена — гэта характэрная іерархічная кратная зорная сістэма. Сістэмы, падобныя 30 Авена, не з’яўляюцца рэдкасцю. Навукоўцы лічаць, што каля 4 % усіх сістэм падобныя да сістэмы 30 Авена і маюць 4 зоркі[3].

Экзапланета размешчана ў прыдатнай для жыцця зоне і абарачаецца вакол матчынай зоркі за 335 дзён[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б The planetary system 30 Ari hosts at least one planet. Note that the system is a multiple star system. It hosts at least 4 stellar components.. Open Exoplanet Сatalogue. openexoplanetcatalogue.com (27 лістапада 2009).
  2. Planet 30 Ari B b. Exoplanet EU. exoplanet.eu (27 лістапада 2009).
  3. Lewis C. Roberts. 30 Ari Bb: Super-Jupiter Exoplanet Orbiting in Quadruple Star System. SCI News. sci-news.com (15 сакавіка 2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]