30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС (Германія, 1918-1945)
30-я грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС ("2-я руская", "1-я беларуская"), Грэнадзёрская брыгада войскаў пры СС "Беларуская" (ням.: 30.Waffen-Grenadier-Division der SS (russische Nr.2, weißruthenische Nr.1), Waffen-Grenadier-Brigade der SS (weißruthenische)), вайсковая часць гітлераўскай Германіі ў складзе войскаў пры СС. Асабовы склад налічваў значную колькасць беларусаў.
Была арганізаваная ў жніўні 1944 на аснове Дапаможна-паліцэйскай брыгады "Зіглінг" (гл. далей) як 30-я ("2-я руская") дывізія войскаў пры СС, пазней была перафарміраваная ў грэнадзёрскую брыгаду і "1-ю беларускую" дывізію. Скончыла існаванне ў красавіку 1945.
Брыгада "Зіглінг" [правіць]
Асновай для дывізіі сталася г.зн. "Загародная брыгада" (Sperrbigade), створаная ў тыле групы армій "Цэнтр" згодна з загадам групенфюрэра СС К. фон Готберга, дадзеным у канцы чэрвеня 1944. Брыгада мела задачай стрымліваць наступ савецкіх войскаў, пакуль немцамі не будзе адноўлены суцэльны фронт. Брыгаду сфармавалі ў раёне Лангры (Польшча) з усіх ацалелых частак паліцыі з тэр. Беларусі. Афіцыйная назва, "Брыгада дапаможнай паліцыі "Зіглінг" (Schutzmannschaft-Brigade "Siegling"), была атрыманая 20.7.1944. Камандзірам быў прызначаны оберштурмбанфюрэр СС і падпалкоўнік ахоўнай паліцыі Ганс Зіглінг. Асабовы склад налічваў тады 1,5-2 тыс.ч.
Арганізацыя [правіць]
Чатыры палкі ахоўнай паліцыі: 1-ы (беларускія і ўкраінскія дапаможна-паліцэйскія батальёны 57, 60, 61, а таксама часткі, што былі ў падпарадкаванні фюрэра СС і паліцыі акругі "Мінск"); 2-і (бел. і ўкр. д.-паліц. бат-ны 62, 63, 64, а таксама часткі, што былі ў падпарадкаванні фюрэраў СС і паліцыі акругі "Глыбокае") і акругі "Ліда"; 3-і (часткі, што былі ў падпарадкаванні фюрэраў СС і паліцыі акруг "Слуцк"), "Баранавічы" і "Вілейка"); 4-ы (укр. д.-паліц. бат-н 101, а таксама часткі, што былі ў падпарадкаванні фюрэраў СС і паліцыі акруг "Слонім") і "Прыпяць"). Апроч таго, у брыгаду ўвайшлі арт. дывізіён са складу бел. артыл. б-на 56, кав. дывізіён са складу бел. кав. дывізіёна 68 і вучэбны бат-н са складу бел. вуч. батальёна ахоўнай паліцыі.
Баявыя дзеянні [правіць]
Адначасова з фармаваннем брыгада была паспяхова выкарыстаная ў антыпартызанскіх дзеяннях на тэр. Польшчы.
30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС ("2-я руская") [правіць]
Камандуючы [правіць]
Штандартэнфюрэр Ганс Зіглінг (18.8.1944-31.12.1944).
Арганізацыя [правіць]
- 75, 76, 77 грэнадзёрскія палкі войскаў пры СС, 30 артылерыйскі полк войскаў пры СС.
- 30 выведны, 30 сапёрны, 30 сувязны, 30 медыцынска-санітарны, 30 дывізійнага забеспячэння батальёны СС.
Падпарадкаванне [правіць]
| Час | Корпус | Армія | Арм. група | Мясцовасць |
| IX.1944-X.1944 | у рэзерве | - | G | Бельфор |
| XI.1944 | няма звестак | |||
| XII.1944 | 63АК | 19А | G | Верхні Рэйн |
Утворана 1.8.1944 у р-не Варшавы, на базе ахоўнай брыгады Г. Зіглінга, фармаванне планавалася скончыць у кастрычніку 1944. У жніўні 1944 перамешчана ў раён Бельфору. 1.1.1945 перамешчана ў Графенвор і расфармавана (ад 1.1.1945). Рускі асабовы склад перайшоў у 600 пяхотную дывізію арміі Уласава, з рэштак дывізіі 15.1.1945 была ўтворана грэн. брыгада войскаў пры СС ("беларуская").
Грэнадзёрская брыгада войскаў пры СС ("беларуская") [правіць]
Утворана з рэштак асаб. складу 30 гд. 9.3.1945 была перайменавана ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію войскаў пры СС ("1-я беларуская"), адначасова са спробай разгортвання на яе базе часці дывізійнага складу.
30 грэнадзёрская дывізія войскаў пры СС ("1-я беларуская") [правіць]
Камандуючы [правіць]
Штандартэнфюрэр Ганс Зіглінг (10.2.1945-IV.1945)
Склад [правіць]
Падпарадкаванне [правіць]
| Час | Корпус | Армія | Арм. група | Мясцовасць |
| III.1945-IV.1945 | фармаванне | - | - | Графенвор |
Утворана 9.3.1945 у Графенворы з грэн. брыгады, фармаванне дывізіі планавалася скончыць у чэрвені 1945. У вельмі хуткім часе фармаванне (у р-не Вайдэн) было перапынена, часць расфармавана, нямецкі асаб. склад выкарыстаны пры фармаванні 38 грэн. дывізіі СС ("Нібелунгі").
Крыніцы [правіць]
- Романько О. В. Коричневые тени в Полесье. Белоруссия 1941—1945. — М. : Вече, 2008. — 432 с. : ил. — (Военные тайны XX века). ISBN 978-5-9533-1909-6
- Jason Pipes. Feldgrau.com - research on the German armed forces 1918-1945. - У сеціве.
У Сеціве [правіць]
- Ю. Грыбоўскі - Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць
- «30-я гренадерская дивизия СС (1-я белорусская)» // Романько О.В. Коричневые тени в Польсье. Белоруссия 1941-1945. М.: Вече, 2008.

