3 мая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
3 мая (3 мая) — сто дваццаць трэці (сто дваццаць чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1791: Сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
- 1841: Новая Зеландыя абвешчана брытанскай калоніяй.
- 1946: У Токіа пачаў работу міжнародны трыбунал над японскімі ваеннымі злачынцамі.
Нарадзіліся [правіць]
- 1469: Нікола Макіявелі, італьянскі палітычны і вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат (пам. 22.6.1527)
- 1872: Сімун аў Скардзі, фарэрскі паэт
- 1877: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец (пам. 8.12.1937)
- 1882: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра (пам. 28.9.1937)
- 1892: Джордж Паджэт Томсан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1902: Альфрэд Кастлер, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 1933: Імант Зіеданіс, латышскі паэт
- 1942: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца
- 1953: Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст
Памерлі [правіць]
- 1152: Мацільда I, графіня Булоні
- 1481: Мехмед II Заваёўнік, султан Асманскай імперыі (нар. 30.3.1432)
- 1704: Генрых Ігнац Франц фон Бібер, аўстрыйскі кампазітар
- 1758: Бенедыкт XIV, Папа Рымскі
- 1856: Адольф Шарль Адан, французскі кампазітар
- 1864: Станіслаў Горскі, беларускі прыродазнавец, медык, педагог (нар. 6.5.1802)
- 1987: Даліда, французская спявачка
- 1990: Пімен, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (1971-1990; нар. 10(23).7.1910)
Святкуюць [правіць]
Польшча: Нацыянальнае свята З Мая ў гонар прыняцця Канстытуцыі