3 сакавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
3 сакавіка — шэсцьдзесят трэці (шэсцьдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1067: Адбылася бітва на Нямізе паміж злучанымі дружынамі Яраславічаў і войскам полацкага князя Усяслава Брачыславіча. Першая летапісная згадка пра Менеск (Мінск): горад спален, гараджане забіты або выведзены ў палон.
- 1845: Фларыда ўвайшла ў склад ЗША
- 1861: У Расійскай імперыі выдадзен Маніфест на скасаванне прыгоннага права.
- 1863: Заснавана Нацыянальная акадэмія навук ЗША
- 1918: Паміж Германіяй і Савецкай Расіяй заключан Брэсцкі мір.
- 1930: Вываз з Беларусі ў Сібір першага эшалона з "раскулачанымі" сялянскімі сем'ямі.
- 1992: Абвешчана незалежнасць Босніі і Герцагавіны.
Нарадзіліся [правіць]
- 1777: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог (пам. 12.8.1845)
- 1843: Аляксандр Грэям Бел, амерыканскi навуковец, вынаходнiк тэлефона
- 1899: Юрый Алеша, рускі савецкi пiсьменнiк
- 1940: Уладзімір Ладысеў, беларускі гісторык.
- 1942: Уладзімір Кавалёнак, беларускі, савецкі касманаўт
- 1950: Лора Зіскін, амерыканскі сцэнарыст
- 1953: Валерый Васілевіч Маслюк, беларускі рэжысёр
- 1956: Збігнеў Бонек, польскі футбаліст, трэнер, спартыўны функцыянер
Памерлі [правіць]
- 1706: Іаган Пахельбель, нямецкі кампазітар
- 1767: Ян Глаўбіц, класік беларускай архітэктуры
- 1824: Джавані Баціста Віоці, італьянскі скрыпач (нар. 12.5.1753)
- 1941: Клім Грыневіч, беларускі паэт (нар. 5(18).2.1912)
- 1944: Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, празаік, паэт, публіцыст (нар. 3.3.1883)
- 1953: Джэймс Джэй Джэфрыс, амерыканскі баксёр
- 1967: Глеб Глебаў, беларускі акцёр (нар. 11.5.1899)