3 чэрвеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
3 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1785: У Лондане паспяхова выпрабаваны першы парашут (парашутысткай стала котка, якую скінулі з паветранага шара).
- 1863: Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваннем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі бой расійскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.
- 1907: Расійскі імператар распусціў I Дзяржаўную думу і зацвердзіў новы парадак выбараў.
- 1980: У выніку памылкі амерыканскага камп'ютара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША аб'яўлена ядзерная трывога.
- 2006: Абвешчана незалежнасць Чарнагорыі.
Нарадзіліся [правіць]
- 1659: Пётр Апраксін, рускі военачальнік, дыпламат, паплечнік Пятра I
- 1876: Мікалай Бурдэнка, рускі ваенны хірург, адзін з заснавальнікаў савецкай нейрахірургіі, арганізатар ваенна-палявой хірургіі
- 1910: Палет Гадар, амерыканская актрыса
- 1923: Ігар Шафарэвіч, расійскі матэматык, філосаф, пісьменнік
- 1929: Вернер Арбер, швейцарскі генетык і мікрабіёлаг
- 1935: Васіль Зуёнак, беларускі паэт
- 1986: Рафаэль Надаль, іспанскі тэнісіст
Памерлі [правіць]
- 1657: Уільям Гарвей, англійскі медык
- 1757: Ян Пашакоўскі, педагог і выдавец (нар. 1684)
- 1822: Рэнэ Жуст Гаюі, французскі мінералог
- 1875: Жорж Бізэ, французскі кампазітар
- 1899: Ёган Штраўс, сын, аўстрыйскі кампазітар, "Кароль вальса"
- 1924: Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменнік (нар. 3.7.1883)
- 1925: Каміль Нікаля Фламарыён, французскі астраном
- 1963: Ян XXIII, Папа Рымскі
- 1964: Франс Эміль Сіланпяя, Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры
- 1987: Андрэс Сеговія, іспанскі гітарыст
Святкуюць [правіць]
Чарнагорыя: Дзень незалежнасці