4 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
4 снежня — трыста трыццаць восьмы (трыста трыццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 771: Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства.
- 1154: Англійскі кардынал Нікалас Брэйкспір абраны папам рымскім Адрыянам IV.
- 1563: Скончыўся Трыдзенскі сабор Каталіцкай царквы, які з перапынкамі доўжыўся 18 год.
- 1674: Французскія езуіты заснавалі Чыкага.
- 1808: Напалеон скасаваў Інквізіцыю ў Іспаніі.
- 1918: Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны.
- 1948: У СССР зарэгістравана вынаходніцтва І. Брукам і Б. Рамеевым лічбавай электронай вылічальнай машыны.
- 1989: Генеральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвенцыю аб барацьбе з вярбоўкаю, выкарыстаннем, фінансаваннем і навучаннем наймітаў.
- 1989: У Маскве кіраўнікі Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі увод іх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 г.
- 1997: У Атаве 125 краін падпісалі Канвенцыю аб забароне ужывання, назапашвання, вырабу і передачы супрацпяхотных мін і аб іх знішчэнні (адмовіліся падпісаць гэты дакумент м.інш. Кітай, Расія, ЗША).
- 2008: Выйшаў апошні нумар газеты «Наша ніва», надрукаваны тарашкевіцай.
Гл. таксама Падзеі 4 снежня
Нарадзіліся [правіць]
- 1871: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхканцлер Веймарскай рэспублікі
- 1933: Ежы Ахманскі, польскі гісторык
- 1949: Джэф Брыджэс, амерыканскі акцёр
Гл. таксама Нарадзіліся 4 снежня
Памерлі [правіць]
- 771: Карламан, кароль франкаў
- 1131: Амар Хаям, персідскі і таджыкскі паэт, матэматык, філосаф
- 1334: Ян XXII, Папа Рымскі
- 1533: Васіль III, вялікі князь маскоўскі
- 1679: Томас Гобс, англійскі філосаф-матэрыяліст і матэматык
- 1798: Луіджы Гальвані, італьянскі фізік і ўрач
- 1932: Густаў Майрынк, аўстрыйскі пісьменнік
- 1935: Шарль Рышэ, французскі фізіёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- 1945: Томас Хант Морган, амерыканскі біёлаг, генетык (нар: 1866)
- 1980: Вольга Галіна, беларуская актрыса (нар. 11.3.1899)
Гл. таксама Памерлі 4 снежня
Святкуюць [правіць]
- У праваслаўных цэрквах (паводле юліянскага календара) — свята Увядзення ў Храм Найсвяцейшае Багародзіцы