4 тысячагоддзе да н.э.

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

4 тысячагоддзе да н.э. — прамежак часу ад 1 студзеня 4000 да н.э. да 31 снежня 3001 да н.э., які азнаменаваўся пачаткам Бронзавага веку і з’яўленнем пісьменнасці.

Узніклі і пачалі развівацца гарады-дзяржавы Шумера і Егіпецкае царства. На ўсходзе Пярэдняй Азіі ўзнікае ранняя гарадская Гільмендская культура. Па Еўразіі пачало распаўсюджвацца земляробства. На працягу тысячагоддзя колькасць насельніцтва падвоілася прыкладна з 7 да 14 млн чалавек.


6 тысячагоддзе да н.э. — 5 тысячагоддзе да н.э. — 4 тысячагоддзе да н.э. — 3 тысячагоддзе да н.э. — 2 тысячагоддзе да н.э.