4 чэрвеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
4 чэрвеня — сто пяцьдзясят чацвёрты (сто пяцьдзясят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1634: Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.
- 1664: Новы Амстэрдам пераіменаваны ў Нью-Ёрк.
- 1790: Ля вострава Котлін падчас руска-шведскай вайны 1788-1790 адбылася Краснагорская марская бітва – адбіта спроба шведаў атакаваць Кранштат і Санкт-Пецярбург.
- 1783: У Францыі прайшла першая дэманстрацыя паветранага шара братоў Мангальф'е (шар з палатна і паперы праляцеў больш за 1,6 км).
- 1918: Апублікавана "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.
- 1926: Ігнацы Масціцкі абраны прэзідэнтам Польшчы.
- 1962: На экраны выйшаў першы нумар сатырычнага кіначасопіса «Фіціль».
- 1989: У Польшчы адбыліся першыя часткова дэмакратычныя парламенцкія выбары, у іх удзельнічалі і беларускія кандыдаты (Сакрат Яновіч, Яўген Мірановіч).
Нарадзіліся [правіць]
- 1738: Георг III, кароль брытанскі
- 1828: Пётр Бяссонаў, выдавец беларускага фальклору (пам. 22.2.1898)
- 1867:
- Карл Густаў Эміль Манергейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч
- Георгій Адамавіч Надсан, расійскі вучоны, батанік, мікрабіёлаг, генетык (пам. 15.4.1939).
- 1897: Юлій Іргер, беларускі вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (пам. у 1941).
- 1907: Васіль Мартынавіч Зубец, вучоны ў галіне меліярацыі, доктар тэхнічных навук (пам. у 1991).
- 1916: Роберт Ферчгат, амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне
- 1927: Павел Якаўлевіч Зубрылін, трэнер па цяжкай атлетыцы, майстар спорту СССР.
Памерлі [правіць]
- 1206: Адэль Шампанская, каралева Францыі
- 1872: Станіслаў Манюшка, польскі кампазітар (нар. 5.5.1819)
- 1876: Абдул-Азіз, 32-і султан Асманскай імперыі
- 1941: Вільгельм II, імператар Германіі і кароль Прусіі (1888—1918; нар. 27.1.1859)
- 1952: Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч (нар. 4.4.1891)
- 1986: Канстанцыя Буйло, беларуская паэтэса (нар. 14.1.1893)
- 2011: Лоўрэнс Іглбергер, амерыканскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат