5,56x45 мм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куля, гільза і 5,56×45 мм
Тыпы 5,56×45 мм

5,56 х 45 мм — патрон для штурмавой зброі, з’яўляецца стандартным патронам NATO.

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

М193[правіць | правіць зыходнік]

Куля амерыканскага ўзору. Яе суцэльнаметалічная галаўная частка праходзіць у біялагічных тканках каля 12 см (для аўтамата M16). Вельмі часта куля пасля невялікага прабегу разварочваецца на 90 градусаў, сплюшчваецца і разломваецца (прыкладна ў раёне кальцавой канаўкі). Галаўная частка кулі складае каля 60 % яе першапачатковай вагі. Тыльная частка расколваецца на шэраг мелкіх асколкаў, якія, разлятаючыся ў розныя бакі, могуць прабіваць біялагічныя тканкі на глыбіню да 7 см.

Дадатковы пашкоджваючы эфект: пры траплянні ў мягкія тканкі ўзнікае эфект часовай поласці. Акрамя гэтага, назіраецца разрыў тканак, бо спачатку яны прабіваюцца асколкамі, а затым утвараецца часовая поласць.

М200[правіць | правіць зыходнік]

Патрон з паўабалонкавай куляй, мае большую спыняючую моц супраць жывых цэляў, у параўнанні з М193 ці М199, аднак малаэфектыўны супраць браніраваных аб’ектаў.

М855 (SS109)[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе была праведзена невялікая карэктыроўка стандартаў: на змену амерыканскаму патрону М193 прыйшоў бельгійскі SS109. SS109 быў выбраны з-за больш цяжкай кулі (4,02 г), якая паказвала лепшую кучнасць і прабіўную здольнасць. У ЗША патрон быў стандартызаваны пад пазначэннем М855.

Патроны М193 і SS109 па шэрагу прызнакаў з’яўляюцца ўзаемазамяняльнымі, але пры гэтым не забяспечваюцца стандартныя (таблічныя) балістычныя характарыстыкі, з-за таго што даўжыня хода нарэзаў для іх розная (230 і 178 мм).

М856[правіць | правіць зыходнік]

Мадэрнізаваны патрон М855 пад трасіруючую кулю.

Mk 262[правіць | правіць зыходнік]

Патрон з 5-грамовай куляй, мае большую спыняючую здольнасць, чым М855, аднак лепш падыходзіць для AR15  (англ.) і M4.

РС101[правіць | правіць зыходнік]

Расійскі аналаг патрона М855. Вырабляецца для аўтаматаў АК-101.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Маркіроўка Маса патрона / кулі, г Даўжыня патрона, мм Пачатковая хуткасць, м/с Дульная энергія, Дж Кучнасць (R50 на 100 м), см
М193 ?? / 3,9 57,4 ? ? ?
М855 ?? / 4 57,4 940 1767 ?
РС101 11 / 3,9 57,4 910-920 ? 4,5
DM11 ?? / 4,1 57,4 936 1796 ?
GP 90 ?? / 4,1 57,4 905 1679 ?

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]