5 снежня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
5 снежня — трыста трыццаць дзявяты (трыста саракавы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1492: Хрыстафор Калумб дасягнуў вострава Гаіці.
- 1590: Выбранне Рыгора XIV, папы рымскага.
- 1917: У Мінску пачаўся Першы Усебеларускі з'езд.
- 1925: Прэм'ера фільма Эйзенштэйна «Браняносец Пацёмкін»
- 1936: Прынята сталінская Канстытуцыя СССР.
- 1941: Дзень пачатку контрнаступу савецкіх войскаў пад Масквой.
- 1957: Спушчаны на воду атамны ледакол «Ленін».
- 1965: На Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся «Мітынг галоснасці» — першая публічная акцыя савецкіх дысідэнтаў.
- 2003: Адкрыты Паўночна-Муйскі танэль.
Нарадзіліся [правіць]
- 1389: Збігнеў Алясніцкі, польскі рэлігійны і дзяржаўны дзеяч
- 1443: Юлій II, папа рымскі
- 1661: Роберт Харлі, англійскі палітычны дзеяч
- 1792: Андрэс дэ Санта Крус, лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч
- 1803: Фёдар Цютчаў, рускі паэт
- 1867: Юзэф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы
- 1867: Анці Аматус Аарне, фінскі фалькларыст
- 1886: Мікола Равенскі, беларускі кампазітар, дырыжор, музычны крытык (пам. 9.3.1953)
- 1901: Уолт Дысней, амерыканскі мультыплікатар
- 1947: Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык
- 1975: Роні О'Саліван, англiйскi гулец у снукер
Гл. таксама Нарадзіліся 5 снежня
Памерлі [правіць]
- 1560: Францыск II, кароль Францыі
- 1791: Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазітар
- 1925: Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (нар. 7.5.1867)
- 1926: Клод Манэ, французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму» (нар. 1840)
- 1965: Джозеф Эрлангер, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1944)
- 2008: Алексій II, патрыярх Маскоўскі (нар. 23.2.1929)
Гл. таксама Памерлі 5 снежня
Святкуюць [правіць]
- Міжнародны дзень дабраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця