6-я асобная механізаваная брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
6-я асобная механізаваная брыгада
Нарукаўны знак 6-й асобнай механізаванай брыгады
Гады існавання з 1992 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл
Уваходзіць у Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя Гродна
Знакі адрознення Савецкая гвардыяОрдэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава II ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені
Камандзіры
Дзеючы камандзір гвардыі-палкоўнік Бас[1][2]

6-я гвардзе́йская Кі́еўска-Берлі́нская о́рдэна Ле́ніна, Чырвонасцяжная, о́рдэнаў Суво́рава і Багда́на Хмяльні́цкага асо́бная механізава́ная брыга́да — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Была сфармавана 25 мая 1942 года на тэрыторыі Разанскай, Тульскай і Маскоўскай абласцей у якасці 12-га танкавага корпуса. Гэтае падраздзяленне прайшло баявы шлях працягласцю 3.520 кіламетраў, прыняла удзел у бітве на Курскай дузе, вызваленні Украіны і Польшчы ад нямецкіх войск, штурме Берліна і вызваленні Прагі.

За мужнасць і гераічнасць асабовага складу, праяўленыя ў баях з ворагам, корпусу было прысвоена званне гвардзейскага (ліпень 1943 года), ганаровыя найменні «Кіеўскі» і «Берлінскі» (6 лістапада 1943 года і 4 чэрвеня 1945 года). У ліпені 1943 года злучэнне было пераназвана ў 6-ы гвардзейскі танкавы корпус. На яго Баявым Сцягу чатыры баявыя ўзнагароды — ордэн Леніна (28 мая 1945 года), ордэн Чырвонага Сцяга (7 лістапада 1945 года), ордэн Суворава II ступені (10 жніўня 1944 года) і ордэн Багдана Хмяльніцкага (3 красавіка 1944 года).

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны 6-ы танкавы корпус быў перафармаваны ў 6-ю гвардзейскую танкавую дывізію і ўвайшоў у склад Групы савецкіх войск у Германіі. У 1979—1980 гадах злучэнне перадыслакавалася ў СССР і размясцілася ў Гродне, у ваенных гарадках на Фолюшы і ў Новай Гожы.

У Рэспубліцы Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

З 1992 года дывізія — у складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня 1992 года яна была перафармавана ў 6-ю гвардзейскую асобную механізаваную брыгаду з захаваннем ганаровых найменняў і баявых ордэнаў.

З’яўляючыся адным з флагманаў Сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь, брыгада прыняла ўдзел у комплексных аператыўных вучэннях «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба — 2003», «Шчыт Айчыны–2004», «Восень-2008», комплексных аператыўных вучэннях 2005 і 2007 гадоў, комплексным аператыўна-тактычным вучэнні «Шчыт Саюза 2006», аператыўна-стратэгічным вучэнні «Захад-2009», сумесным аператыўным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Шчыт Саюза–2011», сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2013».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]