6-я армія, Германія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
6-я армія
6th Army Logo.svg
Гады існавання

10 кастрычніка 19392 лютага 1943
6 сакавіка 1943 — 8 мая 1945

Краіна

Трэці рэйх

Тып

агульнавайсковая

Удзел у

Другая сусветная вайна

Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Вальтэр фон Райхенау
Фрыдрых Паўлюс

6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусветнай вайне.

Баявы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Другой сусветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 годзе і ўдзельнічала ў французскай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцці Парыжу) пад камандаваннем Вальтэра фон Рэйхенау, затым у кампаніі ва Украіне ўлетку 1941 году, пад камандаваннем Паулюса ў Сталінградскай бітве. 2 лютага 1943 года была знішчана ў Сталінградскім катле. Ізноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, з армейскае групы «Холіт», пад камандаваннем генерала пяхоты (з верасня 1943 — генерал-палкоўніка) Холіта. 8 мая 1945 года ў Аўстрыі армія здалася ў амерыканскі палон.

Колькасць арміі ў Сталінградзе[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць сур'ёзныя дыскусіі адносна колькасці арміі ў Сталінградскай бітве. Важнасць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэнне агульнае колькасці нямецкіх сіл у бітве, і, такім чынам, суадносіны сіл у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасці ваенных VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакументы ваенных архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізій. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, змяніла яе колькасць. Усяго да 19 лістапада 1942 года ў ёй было 20 дывізій.

Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфарміравана дывізія «Фон Штумпфельд», набраная з расійскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў».[1] (Аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацвярджаецца, Ганс Дэр (Doerr Hans), кніга «Паход на Сталінград», сцвярджае, што баявая група «Фон Штумпфельд» у снежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр.)[2][3]

Часці арміі[правіць | правіць зыходнік]

Спіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):

VIII Армейскі корпус

XI Армейскі корпус
Камандзір: Генерал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Гроскурт

XIV танкавы корпус
Камандзіры:

Генерал пяхоты Густаў фон Вітэрсгэйм
Генерал-палкоўнік Ханс Хубэ
Генерал-лейтэнант Гельмут Шлемер

Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Тунерт

LI Армейскі корпус

IV Армейскі корпус

Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.

2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, з якіх 86 000 загінула ў палоне.

Новае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

6-я армія была зноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, на аснове армейскае групы «Холіт», пад камандаваннем генерала пяхоты Холіта.

Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:

Камандуючыя 6-й арміяй (другое фарміраванне):

  • з 6 сакавіка 1943 — генерал пяхоты Холіт
  • з 8 красавіка 1944 — генерал артылерыі дэ Ангеліс
  • з 17 ліпеня 1944 — генерал артылерыі Фрэтэр-Піка
  • з 23 снежня 1944 — генерал танкавых войскаў Бальк

Зноскі