8-я кавалерыйская дывізія СС «Фларыян Гаер»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
8-я кавалерыйская дывізія СС «Фларыян Гаер»
Герб дывізіі "Фларыян Гаер"
Гады існавання 19431945
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне рэйхсфюрару СС
Уваходзіць у СС
Тып кавалерыя
Функцыя вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі
Дэвіз Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю)
Удзел у Другая сусветная вайна

8-я кавалерыйская дывізія СС «Фларыян Гаер» (ням.: 8.SS-Kavallerie-Division „Florian Geyer“) сфарміравана 9 верасня 1942 года яе кавалерыйская дывізія СС з Кавалерыйскай брыгады СС. 22 кастрычніка 1943 перайменавана ў 8-ю кавалерыйскую дывізію СС, 17 сакавіка 1944 дывізія атрымала імя Фларыяна Гаера (1490—1525), кіраўніка арміі часоў Сялянскай вайны.

Пасле знішчэння большай часткі дывізіі пры штурме Будапешта 12 лютага 1945 года часткі, якія засталіся па-за межамі акружэння былі выкарыстаны пры фармаванні 37-й валанцёрскай кавалерыйскай дывізіі СС «Лютцаў».

Баявы шлях дывізіі[правіць | правіць зыходнік]

1 чэрвеня 1942 года кавалерыйская брыгада СС, створаная ў 1941 годзе з двух кавалерыйскіх палкоў, была развёрнута ў кавалерыйскую дывізію СС. Стварэнне дывізіі адбывалася на палігоне СС Дэнбіца. К канцу жніўня было створана 3 кавалерыйскіх палка і адзін артылерыйскі, а таксама шэраг дапаможных частак і служб забеспячэння. Фарміраванне дывізіі было скончана да канца жніўня 1942 года і з 25-га жніўня яна пачала адбываць у раён Магілёва. З Магілёва дывізіія была адпраўлена ў Оршу, а потым, увосень 1942 года, у Смаленск. У кастрычніку спешаныя часткі ўдзельнічалі ў баях на поўдзень ад горада Белы на рацэ Обша. У лістападзе дывізія, перададзеная ў склад 9-й арміі, была размешчана ў рэзерве каля горада Ярцава. У снежні дывізія ўвайшла ў склад 30-га армейскага корпуса і ўдзельнічала ў абарончых баях пад Скараходавым. З сярэдзіны снежня 1942 года па канец студзеня 1943 года дывізія адбівала атакі наступаючай Чырвонай Арміі каля Лутваца. Пад час гэтых баёў дывізія панесла значныя страты ў конскім складзе. 20 лютага дывізія была адпраўлена ў раён Бранска, а праз 4 дні — ў раён Дмітраўска — Дмітрыева-Льгоўскага. У тым раёне часткі дывізіі дзейнічалі да сярэдзіны красавіка, у тым ліку, часткова перадаваліся розным армейскім фарміраванням. Так, напрыклад, 2-гі кавалерыйскі полк, у спешаным выглядзе, у якасці ўмацавання, быў перададзены ў падпарадкаванне 137-й пяхотнай дывізіі. Потым дывізія была выведзена ў Бабруйск для папаўнення.

9 мая 1943 года дывізія была перададзена ў падпарадкаванне камандуючага антыпартызанскімі сіламі Эрыха фон дэм Бах-Зялеўскага. Пад яго кіраваннем дыізія ўдзельнічала ў антыпартызанскіх аперацыях на Палессі і Валыні. У сярэдзіне жніўня дывізіі быў прыдадзены яшчэ адзін кавалерыйскі полк, набраны з фольксдойчэ Усходняй Еўропы і Савецкага Саюза. Дывізія, такім чынам, складалася ўжо з 4-ох палкоў. У гэты ж час сама дывізія была перададзена ў склад 8-ай арміі. Прыбыўшыя часткі размяшчаліся на захад ад Харкава. Тут часткі дывізіі выкарыстоўваліся ў антыпартызанскіх аперацыях, а потым былі кінуты на фронт супраць савецкіх войск. Разам з іншымі нямецкімі часткамі дывізія адыйшла ў канцы верасня да Дняпра. У пачатку кастрычнка дывізія ўдзельнічала ў абароне Крамянчуга. Пакінуўшы Крамянчуг, дывізія адыйшла ў Берасоўку, адсюль кавалерыйсты СС адступілі ў раён Кіраваграда. У гэтым раёне часткі дывізіі зноў пачалі ўдзельнічаць у супрацьпартызанскіх аперацыях. У канцы 1043 года часткі дывізіі былі выведзены з фронту і адпраўлены ў Харватыю для папаўнення.

Тэхніка дывізіі на маршы, Венгрыя, лета 1944

Адзін з палкоў дывізіі — 17-ы — быў пакінуты ў распараджэнні Эрыха фон дэм Бах-Зялеўскага на Усходнім фронце. У сакавіку 1944 года гэты полк дзейнічаў супраць польскіх паўстанцаў з Арміі Краёвай на Валыні, а каля Ковеля быў акружаны і амаль цалкам знішчаны. Толькі своечасовае прыбыццё нямецкіх танкавых частак уратавала полк ад поўнага вынішчэння. Тым часам асноўная частка дывізіі працягвала папаўняцца. У пачатку сакавіка з склада 15-га і 18-га палкоў дывізіі была створана баявая група для ўдзела ў аперацыі «Маргарэт». Да 19 сакавіка група прыбыла на тэрыторыю Венгрыі, дзе прымала ўдзел у заняцці важных стратэгічных пунктаў Байя і Дунафельдвар. Рэшткі 17-га палка былі выведзены з Валыні і адпраўлены ў венгурскі горад Кісбер. Астатняя частка дывізіі і 16-ы полк удзельнічалі ў лакальных антыпартызанскіх аперацыях на Балканах. У красавіку часткі дывізіі былі сабраны разам у Венгрыі, а 17-ты полк быў перададзены для фарміравання 22-й кавалерыйскай дывізіі СС “Марыя Тэрэзія”.

У пачатку верасня 1944 года дывізія была перададзена ў склад 6-й арміі. Кавалерыя СС, прыбыўшы ў раён горада Зібенбурген, спешылася і была адпраўлена ў наступ каля горада Капальна Тэрміт. Пасля правала наступа дывізія адыйшла да ракі Марас, а затым — да Клуя. У лістападзе дывізія дайшла да Кішварды. Працягваючы лістападаўскае адступленне, дывізія дайшла да Мішкольца, одтуль часткі дывізіі адыйшлі ў прадмесце Будапешта. Спешаныя кавалерысты СС удзельнічалі ў снежаньскіх баях за прадмесце горада. Пасля поўнага акружэння горада дывізія смагалася спачатку ў кварталах Пешта, а потым адступіла ў кварталы Буды на іншым беразе Дуная. Нямецкае камандаванне не здолела належным чынам арганізаваць снабжэнне сваіх акружаных войск, а ўсе спробы прарвацца да горада не далі вынікаў. Уначы 12 лютага рэшткі гарнізона горада пайшлі на прарыў кальца савецкіх войскаў. Дзякуючы раптоўнасці, большай частцы гарнізона пашанціла вырвацца з горада. Але савецкія войскі своечасова здолелі зладзіць пагоню і асноўная маса прарваўшыхся войскаў была знішчана. З складу 8-й кавалерыйскай дывізіі СС да нямецкіх пазіцый выйшлі адзінкі. Яны разам з запаснымі фарміраваннямі дывізіі пайшлі на фарміраванне новай, 33-й кавалерыйскай дывізіі СС (3-й венгерскай).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]