8 біт, камп'ютарная архітэктура

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

У камп'ютарнай архітэктуры — цэлы тып лікаў, адрасы памяці, ці іншыя тыпы даных памерам не больш за 8 біт (адзін актэт). Васьмібітныя архітэктуры ЦПП і АЛП, аснаваныя на рэгістрах і шынах дадзенага памеру. 8-біт — таксама назва пакалення камп'ютараў, калі васьмібітныя працэсары былі стандартам.

Васьмібітныя працэсары звычайна ўжываюць 8-разрадную шыну даных і 16-разрадную шыну адрасу, што значыць, што іх адрасная прастора абмежавана 64 КБ; аднак з гэтага правіла бываюць выключэнні.

Першым шырока распаўсюджаным 8-бітным мікрапрацэсарам быў Intel 8080, які ўжываўся ў шматлікіх аматарскіх камп'ютарах у канцы 1970-х і на пачатку 1980-х гадоў, часта выкарыстоўваючы аперацыйную сістэму CP/M. Zilog Z80 (сумяшчальны з 8080) і Motorola 6800 таксама выкарыстоўваліся ў падобных камп'ютарах. Z80 і 8-разрадныя працэсары MOS 6502 мелі папулярнасць у хатніх камп'ютарах і гульнявых кансолях 70-х і 80-х. Шматлікія 8-разрадныя працэсары і мікракантролеры палягаюць у аснове сучасных убудаваных сістэм.

Спіс васьмібітных працэсараў[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]