9 ліпеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
9 ліпеня — сто дзевяносты (сто дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1357: У Празе закладзены Карлаў мост.
- 1540: Генрых VII Цюдор ануляваў свой чацвёрты шлюб з Ганнай Клеўскай.
- 1762: Гвардыяй скінуты расійскі імператар Пётр III, змову падтрымала яго жонка, будучая імператрыца Кацярына II.
- 1807: Тыльзіцкі мірны дагавор паміж Францыяй, Прусіяй і Расіяй. Перадача Беластока і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расіі.
- 1810: Напалеон анэксіраваў Нідэрланды.
- 1810: Брытанія часова акупавала Рэюньён.
- 1815: Талейран стаў першым прэм'ер-міністрам Францыі.
- 1816: Аргенціна абвясціла незалежнасць ад Іспаніі.
- 1829: Расійская армія на чале з І. Ф. Паскевічам ўзяла турэцкую крэпасць Эрзерум.
- 1868: 14-ая папраўка ў Кастытуцыю ЗША, якая гарантавала негрыцянскаму насельніцтву поўныя грамадзянскія правы.
- 1877: Пачатак першага Уімбэлдонскага турніру
- 1906: У вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з'езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра).
- 1920: Польскія войскі пакінулі Шацілкі (зараз г. Светлагорск).
- 1921: Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб стварэнні хоўмлендаў для гавайцаў (англ. Hawaiian Homes Commission Act).
- 1944: заканчэнне бітвы за Сайпан, якая азнаменавалася перамогай арміі і флоту ЗША над ваеннымі фарміраваннямі Японіі.
- 1975: Прэзідэнт ЗША, Джэральд Рудальф Форд, сустрэўся з Аляксандрам Салжаніцыным.
- 1986: Легалізацыя гомасексуалізму ў Новай Зеландыі.
- 1997: Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТА.
- 2011: Паўднёвы Судан атрымаў незалежнасць ад Судана
Нарадзіліся [правіць]
- 1563: Арацыо Джэнтылескі, італьянскі мастак
- 1834: Ян Неруда, чэшскі пісьменнік
- 1850: Іван Вазаў, балгарскі пісьменнік (пам. 22.9.1921)
- 1858: Франц Боас, нямецка-амерыканскі этнограф, антраполаг, лінгвіст (пам. 21.12.1942)
- 1894: Пётр Капіца, савецкі фізік, акадэмік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978)
- 1933: Элем Клімаў, савецкі кінарэжысёр
- 1946: Уладзімір Някляеў, беларускі паэт, празаік, эсэіст
- 1950: Віктар Януковіч, дзяржаўны дзеяч Украіны
- 1956: Том Хэнкс, амерыканскі акцёр і прадзюсар
Памерлі [правіць]
- 1441: Ян ван Эйк, нідэрландскі мастак (нар. ~1390)
- 1856: Амедэо Авагадра, італьянскі фізік і хімік
- 1947: Люцыян Жалігоўскі, польскі генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч
- 1962: Жорж Батай, французскі філосаф і пісьменнік