AIDA Cruises

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
AIDA Cruises
Тып падраздзяленне Societa di Crociere Mercurio S.r.l. (Carnival plc)
Лістынг на біржы няма
Заснаванне 1960
Размяшчэнне Сцяг Германіі, Ростак
Галіна транспарт
Прадукцыя круізы
Колькасць супрацоўнікаў 5600
Матчына кампанія Costa Crociere S.p.A.
Сайт http://www.cunard.com/

AIDA Cruises — нямецкая кампанія-аператар круізных судоў са штаб-кватэрай у Ростаку, даччыная кампанія Costa Crociere S.p.A., якая ўваходзіць у Carnival plc.

Прадпрыемства[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія AIDA Cruises з’яўляецца вядучай на нямецкім рынку сярод прадаўцоў круізаў. У 2010 г. было перавезена 511 400 пасажыраў. Абарот кампаніі за 2009 фінансавы год склаў 722,1 млн. еўра. У AIDA Cruises занята 5 600 працаўнікоў з 25 краін, з якіх прыкладна 5 100 чалавек працуюць на борце суднаў. Колькасць ложкаў на васьмі круізных суднах складае 14 248. Штаб-кватэра размяшчаецца ў рэканструяваных будынках старых элеватараў у порце Ростака.

Флот[правіць | правіць зыходнік]

Судны кампаніі AIDA ходзяць пад італьянскім сцягам. Порт прыпіскі -- Генуя.

Судна Фота Год пабудовы Водазмяшчэнне брт Экіпаж Кол-ць кают Верф Сцяг Статус
AIDAcara 1996 (перабудова: 2005, 2009) 38.557 369 0590 Kvaerner Masa Yards AB, Турку у эксплуатацыі (1996 — 2001 пад назвай "AIDA — Das Clubschiff")
AIDAvita 2002 42.289 389 0633 Aker MTW Werft GmbH, Вісмар у эксплуатацыі з 2002
AIDAaura 2003 42.289 389 0633 Aker MTW Werft GmbH у эксплуатацыі з 2003
AIDAdiva 2007 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH, Папенбург Спуск на ваду: 20 красавіка 2007 у Гамбургу
AIDAbella 2008 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH Спуск на ваду: 23 красавіка 2008 у Варнемюндэ
AIDAluna 2009 69.203 607 1025 Meyer Werft GmbH Спуск на ваду: 4 красавіка 2009 у Пальма-дэ-Маёрка
AIDAblu 2010 71.100 607 1096 Meyer Werft GmbH Спуск на ваду: 9 лютага 2010 у Гамбургу
AIDAsol 2011 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH Спуск на ваду: 9 красавіка 2011 у Кіле
AIDAmar намечаны на 2012 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH будуецца, спуск на ваду павінен адбыцца 12 мая 2012 у Гамбургу
(пакуль няма) намечаны на 2013 71.100 611 1097 Meyer Werft GmbH запланаваны

Мультымедыйныя шоу[правіць | правіць зыходнік]

Парад круізных лайнераў AIDA Cruises, Гамбург, Германія ў 2014 годзе.

Усе без выключэння лайнеры кампаніі абсталяваны мультымедыйнымі ўстаноўкамі і мультымедыйнымі шоу. Унікальная сістэма распрацаваная спецыялістамі Emotion Media Factory ўстойлівая да марской вады і іншых вонкавых уздзеянням. Кампанія AIDA Cruises з’яўляецца адзінай кампаніяй у свеце з паўнавартаснымі мультымедыйнымі шоу на борце.[1]

Шоу на борце абнаўляюцца дыстанцыйна, што дазваляе пастаянна забаўляць пасажыраў новымі ўражаннямі. Агулам для лайнераў вырабляецца больш за 40 шоу штогод.[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Emotion Media Factory, Retrieved June 28th, 2015 http://emfactory.de/references/aida-luna-blu-sol-mar-stella.html Архівавана 11 сакавіка 2017. AIDAmar multimedia show gallery
  2. Blooloop, Retrieved June 26th, 2015 http://www.blooloop.com/news/emotion-media-factory-provides-spectacular-multime/3140#.VbZKqfntlBc Архівавана 10 снежня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]