AIESEC
| AIESEC | |
| Членства: |
65 000 удзельнікаў у 117 краінах |
|---|---|
| Штаб-кватэра: | |
| Тып арганізацыі: | |
| Афіцыйныя мовы: |
Англійская (у якасці асноўнай пры ўнутранай перапісцы) |
| Заснаванне | |
| Заснаванне арганізацыі |
1948 |
| http://www.aiesec.org | |
AIESEC — найбуйнейшая міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая прысутнічае сёння ў 800 універсітэтах 89 краін і тэрыторыяў і дае студэнтам і маладым спецыялістам магчымасць атрымаць досвед работы за мяжой, развіць лідарскія якасці, будаваць сувязі і знайсці сваё пакліканне і накірунак для будучай працы.
На 2004 год AIESEC мае 18 000 членаў і штогод рэалізуе больш як 3500 замежных стажыровак.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Стварэнне [правіць]
Пасля Другой сусветнае вайны, у 1946 годзе, студэнты з 9 універсітэтаў шасці краін сабраліся ў Льежы, Бельгія, з мэтай стварэння новай формы кааперацыі.
Яны стварылі «Міжнародную асацыяцыю студэнтаў у галіне эканомікі і кіравання» («Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales», AIESEC). Мэтай арганізацыі было стварэнне стасункаў паміж студэнцкімі арганізацыямі і такім чынам стварэнне магчымасцяў міжнародных абменаў.
Прэзідэнтам быў абраны Яраслаў Зіх, малады студэнт з Чэхаславакіі. Было вырашана стварыць штаб-кватэру асацыяцыі ў Празе. З прычыны таго, што ў Чэхаславакіі набіралі моц камуністы, AIESEC быў вымушаны пакінуць краіну ў той самы год, каб застацца палітычна нэйтральным.
Устаноўчы дакумент [правіць]
У 1949 годзе быў праведзены другі кангрэс, у Стакгольме. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін: Бельгіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Нідэрландаў, Нарвегіі і Швецыі. Прадстаўнікі краін падпісалі ўстаноўчы дакумент «Міжнароднай асацыяцыі студэнтаў у галіне эканомікі і кіравання» (AIESEC).
Штаб-кватэра AIESEC знаходзіцца ў Ратэрдаме, Нідэрланды.
AIESEC сёння [правіць]
Назва [правіць]
Сёння акронім «Association Internationale des Etudiants en Sciences Economiques et Commerciales» больш не ўжываецца, бо чальцы асацыяцыі належаць таксама і да іншых спецыяльнасцяў. AIESEC само сабою сталася брэндам.
Бачанне/Візія [правіць]
«Мір і рэалізацыя чалавечага патэнцыялу».
Місія [правіць]
«AIESEC гэта міжнародная, непалітычная, некамерцыйная, незалежная, адукацыйная студэнцкая арганізацыя. Яна складаецца са студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў, якія зацікаўленыя ў эканоміцы і менеджменце. AIESEC не дыскрымінуе нікога па прынцыпах расы, колеру скуры, пола, сексуальнай арыентацыі, перакананняў, веравызнання, нацыянальнага або этнічнага паходжання».
Асноўная дзейнасць [правіць]
AIESEC рэалізуе міжнародную праграму стажаванняў і дапаможныя мерапрыемствы, што даюць практычныя навыкі стажорам, і якія даюць адукацыю чальцам арганізацыі і іншым зацікаўленым.
AIESEC у Беларусі [правіць]
У Беларусі AIESEC зявіўся як частка AIESEC у СССР (потым — AIESEC у Расіі, Беларусі і Казахстане) і быў прадстаўлены лакальнымі камітэтамі (ЛК) ў Мінску (1990—2003) і Гродна (1998). Да 2006 Беларусь была фармальна прадстаўленая ў AIESEC Нацыянальным камітэтам AIESEC у Расіі, Беларусі і Казахстане, хаця фактычна ніводнага ЛК на тэрыторыі Беларусі больш не існавала. У пачатку 2006 Беларусь была пазбаўленая нават фармальнага прадстаўніцтва ў AIESEC.
Вонкавыя спасылкі і AIESEC у розных краінах [правіць]
Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён [правіць]
- AIESEC у Аўстраліі
- AIESEC у Бангладэш
- AIESEC у Гонг-Конгу
- AIESEC у Злучаных Арабскіх Эміратах
- AIESEC у Індыі
- AIESEC у Інданезіі
- AIESEC у Малайзіі
- AIESEC у Новай Зеляндыі
- AIESEC у Паўднёвай Карэі
- AIESEC у Сынгапуры
- AIESEC у Тайвані
- AIESEC у Тайландзе
- AIESEC у Філіпінах
- AIESEC у Шры-Ланцы
- AIESEC у Японіі
Амерыка [правіць]
- AIESEC у Аргенціне
- AIESEC у Балівіі
- AIESEC у Бразіліі
- AIESEC у Венесуэле
- AIESEC у Гватэмале
- AIESEC у Дамініканскай Рэспубліцы
- AIESEC у ЗША
- AIESEC у Калумбіі
- AIESEC у Канадзе
- AIESEC у Коста Рыкі
- AIESEC у Мексіцы
- AIESEC у Панаме
- AIESEC у Перу
- AIESEC у Пуэрта Рыка
- AIESEC ва Уругваі
- AIESEC у Чылі
- AIESEC у Эквадоры
- AIESEC у Сальвадоры
Афрыка [правіць]
- AIESEC у Батсване
- AIESEC у Гане
- AIESEC у Зімбабвэ
- AIESEC у Камеруне
- AIESEC у Кеніі
- AIESEC у Кот д'Івуар
- AIESEC у Лібэрыі
- AIESEC у Марока
- AIESEC у Нігерыі
- AIESEC у Паўднёвай Афрыцы
- AIESEC у Тога
- AIESEC ва Угандзе
- AIESEC у Егіпце
Еўропа [правіць]
- AIESEC у Арменіі
- AIESEC у Аўстрыі
- AIESEC у Бельгіі
- AIESEC у Босніі-Герцагавіне
- AIESEC у Балгарыі
- AIESEC у Венгрыі
- AIESEC у Вялікабрытаніі
- AIESEC у Іспаніі
- AIESEC у Грэцыі
- AIESEC у Даніі
- AIESEC у Ірландыі
- AIESEC у Ісландыі
- AIESEC у Італіі
- AIESEC у Латвіі
- AIESEC у Літве
- AIESEC у Македоніі
- AIESEC у Мальце
- AIESEC у Нідерландах
- AIESEC у Нарвегіі
- AIESEC у Партугаліі
- AIESEC у Германіі
- AIESEC у Польшчы
- AIESEC у Расіі і Казахстане
- AIESEC у Румыніі
- AIESEC у Славакіі
- AIESEC у Славеніі
- AIESEC у Сербіі і Чарнагорыі
- AIESEC у Турцыі
- AIESEC ва Украіне
- AIESEC у Фінляндыі
- AIESEC у Францыі
- AIESEC у Харватыі
- AIESEC у Чэхіі
- AIESEC у Швецыі
- AIESEC у Швейцарыі
- AIESEC у Эстоніі