Academi
Academi (да 2010 – Xe Services LLC, да 2009 – Blackwater) — адна з найвялікшых прыватных ахоўных кампаній ЗША, заснаваная ў 1997 Эрыкам Прынсам і Элам Кларкам. Офісы кампаніі размешчаныя ў Паўночнай Караліне, дзе таксама знаходзіцца цэнтр тактычнай падрыхтоўкі. У цэнтры праводзіцца трэніроўка больш за 40.000 чалавек у год, у асноўным з ЗША або іншых замежных вайсковых ды паліцэйскіх службаў. У трэніроўку ўваходзяць навыкі выканання ваенных наступальных і абарончых аперацый, а таксама ў меншых маштабах мерапрыемства забеспячэння бяспекі персаналу. Каля 90% прыбыткаў кампаніі паступаюць ад кантрактаў з урадам ЗША. Кампанія Academi з'яўляецца адной з трох найвялікшых прыватных ахоўных кампаній ЗША, якія выконваюць кантракты для ўраду краіны, у прыватнасці ў вайсковых аперацыях у Іраку. У кастрычніку 2008 года працаўнікоў кампаніі абвінавацілі ў наўмысных забойствах мірных жыхароў падчас аперацыі ў Іраку.
Цікавыя факты [правіць]
- Academi паслужыла прамым прататыпам "прыватнага войска" Ravenwood (Рэвенвуд) у тэлесерыяле Jericho.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Academi- Афіцыйны сайт (англ.)
