Amikeca Reto

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Amikeca Reto (Сяброўская сетка) — спіс эсперантыстаў па ўсім свеце, якія жадаюць супрацоўнічаць і абменьвацца ідэямі паміж сабой.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Amikeca Reto была створана ў Булонь-сюр-Мэр у 1987 годзе падчас кангрэса Сусветнай Безнацыянальнай Асацыяцыі (Sennacieca Asocio Tutmonda, SAT), і з таго часу як беспрыбытковая асацыяцыя знаходзіцца пад яе пратэктаратам. Двойчы ў год Amikeca Reto выдае пуцевадзіцель, у апошнім з якіз знаходзілася больш чым 400 адрасоў з 40 краін.

Асаблівасці Amikeca Reto[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным чынам сетка вызначаецца сваёй культурнай і адукацыйнай накіраванасцю ў сферы турызма. Прыймаючы бок, акрама зносін на эсперанта, па жаданню прыязджаючых арганізуе ім паседжанні на месцы працы, у клубы, асацыяцыі і г. д. і увогуле уводзіць сваіх гасцей у свой склад жыцця. Amikeca Reto падобна іншай гасціннай эсперанта-сетцы — Pasporta Servo. але ў адрозненні ад яе яе члены не павінны прапаноўваць гасцям прытулак ў сваіх дамах.