Каралавыя паліпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Anthozoa)
Каралавыя паліпы

Карал-мазгавік Diploria labyrinthiformis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthozoa Ehrenberg, 1831

Сучасныя падкласы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  51938
NCBI  6101
EOL  1746
FW  4742

Каралавыя паліпы (Anthozoa) — клас марскіх кішачнаполасцевых жывёл.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўсіх морах з дастаткова высокай салёнасцю. Пераважна каланіяльныя арганізмы. Вядомы з кембрыю; на Беларусі выяўлены з ардовіку 4 групы выкапнёвых каралавых паліпаў: абуляты, чатырох- і васьміпрамянёвыя каралы, геліялітыды. Сярод сучасных каралавых паліпаў 2 падкласы, каля 6 тысяч відаў.

Даўжыня асобін ад некалькіх міліметраў да 1 м. Цела звычайна цыліндрычнае, пабудавана паводле радыяльнага тыпу сіметрыі. Многія каралавыя паліпы маюць вапнавы або рагавы шкілет і ўдзельнічаюць у рыфаўтварэнні, зусім пазбаўлены цвёрдага шкілета актыніі.

Размважэнве палавое і бясполае (пачкаванне).

Шкілеты некаторых відаў (карал) выкарыстоўваюць у ювелірнай справе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]