Arcaicam Esperantom

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Arcaiсam Esperantom ("старажытнае эсперанта") выдуманая мова, створаная ў спробе рэканструяваць гіпатэтычную мову - "старажытнае эсперанта", на падставе той думкі, што калі б штучная мова эсперанта была натуральнай мовай, якая б прайшла свой уласны шлях развіцця і мела такія змены, як спрашчэнне граматыкі і рэформу арфаграфіі, як гэта здарылася, напрыклад з англійскай і раманскімі мовамі. Яна была створана ў 1969 годзе эсперантыстам Мануэлем Халвелікам, разам з іншымі "дыялектамі", такімі як слэнгавыя Gavaro і Popido асаблівым наборам навуковай лексікі, набліжанай да лаціна-грэчаскіх каранёў.

Ідэя стварыць падобную мову узнікла з-за таго, што з-за занадта картоткай гісторыі развіцця эсперанта, эсперантамоўныя пісьменнікі мелі мала сродкаў для адлюстравання ужывання мовы ў старажытныя часы: яны наўрад маглі ужываць старыя моўныя звароты ці тое, што яны ведалі пра прота-эсперанта. Халвелік вырашыў стварыць мову, якая-б з'яўлялася як-бы базай для сучаснага эсперанта.

Аўтар вырашыў не вельмі чапаць слоўнік і граматыку. Таму большасць са зменаў тычыліся канчаткаў, прыназоўнікаў і карэлятыўных займеннікаў. Акрама таго, ён дадаў два склоны: давальны і родны, таму што развіццё склона ў бок камбінацыі з "прыназоўніка + назоўніка" існуе ў шмат якіх індаеўрапейскіх мовах, галоўным чынам лацінскіх.

Ідэя "старажытнаэсперантскай мовы" прапаноўвалася таксама вянгерскім паэтам Кальманам Калачаем, які зрабіў пераклад першага пісьмовага помніка венгерскай мовы "Надмагільная прадмова і малітва" (XII ст.), на мову, займаючую прамежкавы стан паміж эсперанта і вульгарнай латынню.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]