Atlantic Records
| Atlantic Records | |
![]() |
|
| Тып |
Гуказапісная кампанія |
|---|---|
| Год заснавання | |
| Заснавальнікі |
Ахмет Эртэгюн |
| Размяшчэнне | |
| Матчына кампанія |
Warner Music Group |
| Сайт | |
Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлантычная гуказапісная карпарацыя») — амерыканскі лэйбл гуказапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахметам Эртэгюнам і Хербам Абрамсанам.
Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Уэкслер, а затым Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».[1] З 1955 года Несухі ўзначальваў джазавае падраздзяленне, і на яго рахунку важныя кантракты з Чарльзам Мінгусам і Джонам Колтрэйнам. Пазней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хоць кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, яна стала адным з асноўных ігракоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных канкурэнтаў былі Columbia Records і RCA Records.
Музыканты і калектывы лэйбла[правіць]
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
- ↑ The Greatest Record Man Of All Time by Robert Greenfield — Rolling Stone issue 1018, January 25, 2007M
| Гэта пачатак артыкула пра лэйбл гуказапісу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
