Australopithecus bahrelghazali

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Australopithecus bahrelghazali
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Australopithecus bahrelghazali Brunet et al., 1995

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

Australopithecus bahrelghazali - як мяркуецца, самастойны від аўстралапітэка, сямейства гамінід, які жыў каля 3,5-3,0 мільёнаў гадоў таму[1][2].

Знаходка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самая заходняя знаходка аўстралапітэка. Выяўленая ў 1995 годзе французскім палеантолагам Мішэлем Брунэ на тэрыторыі старажытнага рачнога рэчышча Бахр-эль-Газаль ў Чадзе. Яна ўяўляе сабой верхнюю сківіцу з сямю зубамі[3]. Паколькі раней астанкі аўстралапітэкаў выяўляліся толькі ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы, дадзеная знаходка стала сведчаннем даволі шырокага распаўсюджвання роду.[1]

Сумневы ў відавым статусе[правіць | правіць зыходнік]

Многія антраполагі мяркуюць, што аўстралапітэк Бахр-эль-газальскі не з'яўляецца самастойным відам. Яны адносяць яго да Australopithecus afarensis з-за падабенства знойдзенага матэрыялу. Але ёсць і адрозненні: малыя карэнныя зубы ў A. bahrelghazali маюць па тры кораня, а у A. afarensis - два ці адзін[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Австралопитек бахр-эль-газальский — Глоссарий РУДН.
  2. Australopithecus bahrelghazali (англ.)  — Michigan State University.
  3. 3,0 3,1 Полный перечень всех описанных на ноябрь 2004 видов гоминид (рис.) — Происхождение и эволюция человека.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]