BFG9000

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
BFG-9000 у Doom 3

BFG9000 — выдуманая футурыстычная зброя, што сустракаецца ў камп'ютарных гульнях Doom, Doom II, Doom 3 і Doom 3: Resurrection of Evil, а таксама ў гульнях серыі Quake. BFG9000 уяўляе сабой цяжкую суцэльнаметалічную прыладу, што страляе шарамі зелянявай плазмы. З'яўляючыся найбольш магутным у гульні, яна забівае амаль усіх персанажаў з аднаго стрэлу. Большасць гульняў класа шутараў ад першай асобы маюць штосьці падобнае, але толькі адзінкі гэткія ж смяротныя.

Апісанне (паводле Doom 3)[1][правіць | правіць зыходнік]

BFG9000 — самая магутная ручная зброя за ўсю гісторыю чалавечай расы. Гэта цалкам аўтаномная пераносная агнявая платформа. Кожны зарад мае мініяцюрны, але вельмі магутны камп'ютар, які выконвае навядзенне, і, дзякуючы ўбудаванай сістэме распазнання «свой-чужы», накіроўвае на кожнага суперніка дадатковы прамень, якая робіць ім шкоду перад дэтанацыяй. Дэтанацыя зарада вырабляе спусташальны эфект — у радыусе 15 метраў не выжыве ніводзін супернік. BFG9000 не рэкамендуецца ўжываць для бою на кароткай дыстанцыі, але на адкрытай мясцовасці ці пры патрэбе паразіць адразу некалькі мэтаў — лепшай зброі не знайсці. Абарона ад суперніка, узброенага BFG9000 толькі адна — агонь з парахавой зброі. Калі працэсар будзе знішчаны да выбуху, дэтанацыя будзе заўчаснай і няпоўнай.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

У выточным апісанні Doom абрэвіятура BFG9000 расшыфроўваецца як англ.: «Big Fucking Gun» («Ахрэненна вялікая стрэльба»). Ёсць і іншыя расшыфроўкі: «Big Fragging Gun», «Big Funny Gun», «Big Fat Gun», «Blast Field Gun»; выходзячы з прынцыпаў працы дадзенай зброі, лагічным лічыцца і «Blast Field Generator». Таксама часам сустракаюцца назвы «Big Freaking Gun» (у кнізе на матывы гульні, 1995) і «Bio Force Gun» (у аднайменным фільме, 2005).

Характарыстыкі (паводле Doom)[правіць | правіць зыходнік]

  • Тып боепрыпасаў — батарэі па 20 і па 100 зарадаў.
  • Кожны стрэл патрабуе 40 зарадаў.
  • Максімальны боекамплект — 300 зарадаў (з заплечнікам 600).
  • Тып снарада — шар з плазмай.
  • Стрэлаў у хвіліну — 54.

Падчас націску на цынгель назапашваецца і выстрэльваецца згустак энергіі. Трапляючы ў суперніка, зарад прычыняе яму моцную шкоду (direct hit — «простае трапленне») ад 100 да 800 адзінак. Пасля гэтага з таго пункту, дзе гулец апынуўся ў момант выбуху снарада, выпускаюцца 40 нябачных праменяў. Прамені выпускаюцца веерам з вуглом 90° і раўнасечнай у тым кірунку, уздоўж якога ляцеў асноўны зарад. Кожны прамень саманаводзіцца па тых жа правілах, па якіх саманаводзіцца пісталет (злёгку па гарызанталі і цалкам па вертыкалі). Вораг, у якога трапіў прамень, атрымвае шкоду ад 16 да 128 адзінак. Чым бліжэй аб'ект знаходзіцца да гульца, тым больш шкоды ён атрымае, бо будзе працяты вялікай колькасцю праменяў.

BFG10K[правіць | правіць зыходнік]

BFG 10k у Quake II

BFG10K (ці BFG10000) — гэта наймагутная выдуманая зброя, што ёсць у шутарах ад першай асобы Quake II і Quake III: Arena (хоць у гэтых гульнях варыянты гарматы адрозніваюцца), а таксама ў Doom-порту Skulltag. Сваю назву BFG10K атрымала ў гонар BFG9000, знакамітай зброі з гульняў Doom і Doom II, якія шмат у чым сталі прадвеснікамі ўсёй серыі Quake.

Варыянт гарматы ў гульні Quake II[правіць | правіць зыходнік]

BFG10K у Quake II падобны па памерах і функцыях на BFG9000 у Doom: ён падобны на двуручную гармату. Падчас стральбы гармаце патрабуецца некалькі секунд для перазарадкі, а стрэл уяўляе сабой вялікія, распаленыя шары зялёнай плазмы (амаль такія ж, як і ў Doom), якія плыўна «ляцяць» у кірунку стрэлу. Падчас лёту плазмавыя шары дзівяць змешчаных паблізу ворагаў зялёным лазерам, а выбухаючы, вырабляюць каласальную шкоду ўсяму, што знаходзіцца вакол іх. У кіраўніцтве карыстача да гульні Quake II абрэвіятура BFG расшыфроўвацца як «Big, uh, freakin' gun».

Варыянт гарматы ў гульні Quake III[правіць | правіць зыходнік]

BFG10K у Quake III, хоць і мае тую ж назву, уяўляе сабой зусім іншую зброю: тут гэта хуткастрэльная гармата, што страляе рухомай плазмай 5 разоў за секунду, і кожны стрэл вырабляе 100 адзінак шкоды пры простым трапленні (як «ракетніца» і «рэйлган») і даволі сур'ёзныя пашкоджанні пры блізкім разрыве; яна больш напамінае плазмаган з арыгінала.

Варыянт гарматы ў DOOM-порце Skulltag[правіць | правіць зыходнік]

BFG10K у Skulltag падобны на BFG10K у Quake III; гэта такая ж хуткастрэльная гармата, што страляе выбухнымі снарадамі. Адрозненне ж складаецца, перадусім, у хуткасці перасоўвання снарада: у Skulltag ён імгненна дасягае мэты. Таксама існуе адрозненне ў карыстаных патронах: тут для зарадкі BFG10K (як і ў выпадку BFG9000 у Doom) ужываюцца «энергаячэйкі» (cells), якія дазваляюць вырабіць больш разбурэнняў, чым рэактыўныя снарады. У рэжыме аднаго гульца BFG10K выкарыстоўвае 5 «вочак» на стрэл, а ў рэжыме мультыплэера (некалькіх гульцоў) — 20 «вочак». Кіраўніцтва карыстача да порта кажа, што так было зроблена для таго, каб не парушаць гульнявы баланс.

Зброя ў камп'ютарных гульнях[правіць | правіць зыходнік]

  • У бэта-версіях Doom BFG страляла ва ўсе бакі мноствам шматкаляровых снарадаў. Гульцы жаліліся на тое, што вялікая колькасць рухомых аб'ектаў запавольвала гульню, і BFG было цалкам перапрацавана. Старую версію BFG можна ўбачыць у порце Doom’а Smack My Marine Up.
  • У Doom BFG можна глушыць. Для гэтага трэба націснуць на цынгель BFG і, не чакаючы вылету снарада, адразу ж уперціся ў сцяну і націснуць на кнопку «Адкрыць». Пасля гэтага BFG наводзяць на мэту. Цікава, што распрацоўшчыкі ведалі пра гэту абмылу, што дае несумленную перавагу, але не пажадалі выправіць. У большасці портаў Doom гэта абмыла выпраўлена.
  • У гульні «Касмічныя рэйнджары 2: Дамінатары» фігуруе зброя «ІМХО 9000», якая таксама шкодзіць некалькім супернікам адначасна. Такога роду адсыланне, выяўна, з'яўляецца гумарыстычна-парадыйным момантам, якіх у гэтай гульні шмат.
  • У гульні Sacred 2: Fallen Angel ёсць зброя БФГ. Яна выклікаецца ў выглядзе бафа адным з герояў — Серафімай. Гэтак жа, як і ў іншых гульнях, БФГ з'яўляецца наймоцнай па шкоднаснасці зброяй з наяўных.
  • У гульні Quake 4 аналогам гэтай зброі з'яўляецца генератар цёмнай матэрыі — зброя неверагоднай сілы, якая страляе чорнымі дзюрамі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Нататкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Апісанне ўзята з відэаінструктажу на BFG9000 з Doom 3