Sony BMG

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з BMG)
Sony BMG Music Entertainment, Inc
Тып карпарацыя ЗША[d][2]
Заснаванне 5 жніўня 2004 года
Скасавана 1 кастрычніка 2008 года
Прычына скасавання Sony Music выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann
Пераемнік Sony Music Entertainment
Размяшчэнне  ЗША, Нью-Ёрк
Галіна Шоу-бізнес
Прадукцыя Музыка і забавы
Колькасць супрацоўнікаў 10000 (2005 год)[1]
Даччыныя кампаніі Sony BMG Music Entertainment (Poland), Sp. z o.o.[d], Sony BMG Music Entertainment (Finland) Oy[d], Sony BMG Music Entertainment (UK), Ltd.[d], Sony Music Entertainment Czech Republic[d], Sony BMG Music Entertainment (Magyarország) Kft.[d], Sony BMG Music Entertainment Africa (Pty) Ltd.[d], Sony BMG Music Entertainment (Netherlands) BV[d], Sony BMG Music Entertainment (Greece) A.E.[d], Sony BMG Music Entertainment (Germany) GmbH[d], Sony BMG Music Entertainment (Norway) AS[d], Sony BMG Music Entertainment (Belgium) NV/SA[d], Sony BMG Music Entertainment España, S.L.[d], Sony BMG Music Entertainment (Brasil) Ltda.[d], Sony BMG Music Entertainment (Mexico), S.A. de C.V.[d], Sony BMG Music Entertainment (Italy) S.p.A.[d], Sony BMG Music Entertainment (Australia) Pty. Limited[d], Columbia Records, Inc.[d][3] і Sony BMG Music Entertainment (US Latin) LLC[d]
Сайт sonybmg.com

Sony BMG Music Entertainment, Inc. — былое сумеснае прадпрыемства паміж Sony Music Entertainment і BMG Entertainment, створанае 5 жніўня 2004 года. Гэта адна з музычных кампаній, якая ўваходзіла ў «Вялікую чацвёрку» і мела права валодання і распаўсюджвання гуказапісных лэйблаў, такіх як Arista Records, Columbia Records, Epic Records, RCA Records і іншых.

Фінансавы аналіз паказваў, што аб’яднанне прывядзе да скарачэння 2000 працоўных месцаў, і Sony BMG будзе эканоміць на гэтым прыблізна 350 млн долараў ЗША штогод.

Рольф Шміт-Хольц змяніў Эндру Лэка на пасадзе кіраўніка (CEO) 10 лютага 2006 года. У першай палове 2005 года доля кампаніі на рынку навінак гуказапісу ў ЗША апусцілася з 33 % да 26 % (па інфармацыі Nielsen SoundScan). Гэта пагадненне Лэка з Брусам Спрынгсцінам, названая «хворай задумкай», прывяла да таго, што Бертэльсман паінфармаваў Sony аб непадаўжэнні кантракту з Лэкам. Эндру Лэк у гэты час займае пост старшыні савета дырэктароў. Раней гэты пост займаў Рольф Шміт-Хольц.

2 кастрычніка 2008 года карпарацыя Sony выкупіла 50 % акцый у Bertelsmann AG і стала адзіным уладальнікам кампаніі, змяніўшы яе назву на Sony Music Entertainment Inc.[4]

Спіс лэйблаў Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]

Незалежныя маркі, якія распаўсюджваліся Sony BMG[правіць | правіць зыходнік]

Японія[правіць | правіць зыходнік]

У Японіі гуказапісное падраздзяленне Sony працягвала працаваць незалежна ад Sony BMG па прычыне памеру і аб’ёму бізнесу. А былое падраздзяленне BMG у Японіі стала часткай Sony BMG.

Зноскі

  1. Sony Music Holdings Inc. at Google Finance (англ.)
  2. (unspecified title) Праверана 15 кастрычніка 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 20 лютага 2019.
  4. Sony завяршыла ўгоду па набыцці 50% Sony BMG Music(недаступная спасылка). MAonline (2 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]